асфальтава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. асфальтава́нне
Р. асфальтава́ння
Д. асфальтава́нню
В. асфальтава́нне
Т. асфальтава́ннем
М. асфальтава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асфальтава́нне ср. асфальти́рование

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асфальтава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асфальтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асфальтаванне 1/545

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АСФАЛЬТАВА́ННЕ,

размеркаванне на цвёрдай трывалай аснове асфальту і асфальтабетону. Асн. сферы прымянення — буд-ва дарог, аэрадромаў, гідраізаляцыйныя работы і інш. Робіцца асфальтабетонаўкладчыкам у 1—2 (3—4) слоі таўшчынёй ад 3—4 да 7—9 см. Асфальтабетонная сумесь утрамбоўваецца лёгкімі, потым цяжкімі каткамі. На Беларусі асфальтаванне вуліц пачалося ў 2-й пал. 19 ст. літым асфальтабетонам. На пач. 1995 працягласць заасфальтаваных дарог складала 77 тыс. км.

т. 2, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

асфальтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) асфальтам (у 1 знач.).

|| зак. таксама заасфальтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. асфальтава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асфальти́рование асфальтава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асфальтиро́вка ж. асфальтава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

asfaltowanie

н. асфальтаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)