Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тарфя́нік, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Залежы торфу, тарфяное балота. Колькі пахадзіў Шаманскі па гэтых балотах... Усё меркаваў, каб як асушыць гектараў з паўтысячы тарфянікаў, дабрацца да іх залатога дна.Дуброўскі.
2.‑у. Асушанае тарфяное балота. Праз пару год на асушаных тарфяніках .. зашугала збажына.«Беларусь».
3.‑а. Спецыяліст па торфу або рабочы торфараспрацовак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭФЛЯ́ЦЫЯ, развяванне,
разбурэнне горных парод і глеб пад уздзеяннем ветру з наступным пераносам цвёрдых часцінак (часам на вял. адлегласці) і іх абточваннем. Асабліва моцна праяўляецца ў пустынях. У Беларусі бывае на асушаных тарфяна-балотных і мінер. глебах Палесся, часам у форме пылавых бур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЫЛЯ́НСКАЕ БАЛО́ТА.
На Пн Гомельскага, З Веткаўскага і Пд Буда-Кашалёўскага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р. Сож. Нізіннага тыпу. Пл. 6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,5 тыс.га. Глыб. торфу да 5,4 м, сярэдняя 2 м. На асушаных участках вырошчваюць пераважна шматгадовыя травы. Неасушаныя ўчасткі пад хмызнякамі і асокамі выкарыстоўваюцца пад сенажаць. Трапляюцца пясчаныя астравы і грады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБЯ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Лубянка. Утворана плацінай у верхнім цячэнні р. Лубянка ў 1978. Пл. 0,74 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 2,8 м, аб’ём вады 1,04 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання вільготнасці асушаныхс.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, добраўпарадкавання прыбярэжнай зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КАЕ БАЛО́ТА,
у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. і Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., у вадазборы рэк Ясельда і Нараў. Нізіннага тыпу. Пл. 21,7 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 18,3 тыс.га. Глыб. торфу да 3,6 м, сярэдняя 1,4 м. Балота пераважна пад хмызняком, часткова пад лесам, месцамі асаковае покрыва. Частка балота ў межах гідралагічнага заказніка Дзікае. На асушаных землях сеюць пераважна травы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОКС (ад англ. вох скрынка),
1) герметычная камера ці скрынка для захоўвання шкодных, у т. л. радыеактыўных, рэчываў, мікраарганізмаў і для работы з імі. Аснашчаецца акном, доўгімі пальчаткамі або маніпулятарамі, шлюзам для загрузкі і выгрузкі рэчываў, прыстасаваннем для падачы асушаных газаў (сухі бокс).
2) Адасобленыя месцы ў гаражах, прамысл. памяшканнях для размяшчэння аўтамабіляў, выпрабавальных і інш. установак.
3) Адгароджаная частка палаты або ізаляванае памяшканне ў інфекцыйных бальніцах (клініках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БЫ,
балота ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у вадазборы р. Сэрвач і Вузлянка. Нізіннага (45%), вярховага (40%) і пераходнага (15%) тыпаў. Пл. 13,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 9,2 тыс.га. Глыб. торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,6 м. У балоце запасы бітумінознага і падсцілачнага торфу, мергелю (магутнасць да 4 м). На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і прапашныя культуры, на неасушаных расце лес з хвоі, елкі, бярозы.