астэо́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. астэо́ма астэо́мы
Р. астэо́мы астэо́м
Д. астэо́ме астэо́мам
В. астэо́му астэо́мы
Т. астэо́май
астэо́маю
астэо́мамі
М. астэо́ме астэо́мах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

астэо́ма ж., мед. остео́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АСТЭО́МА

(ад астэа... + ...ома),

дабраякасная пухліна з касцявой тканкі. Адрозніваюць астэому зубчастую, астэому з коркавага пласта і губчатага рэчыва (пераважна на сцегнавой і плечавой касцях) і астэому з суцэльнага кампактнага касцявога рэчыва (пашкоджваюцца пераважна плоскія косці чэрапа). Захворванне можа быць працяглым, але бессімптомным, іншы раз выяўляюць астэому выпадкова пры рэнтгеналагічным даследаванні хворага. Лячэнне хірург. (акрамя маленькіх астэом).

т. 2, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

астэо́ма

(н.-лац. osteoma, ад гр. osteon = косць)

мед. дабраякасная пухліна, якая складаецца з касцявой тканкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

остео́ма мед. астэо́ма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)