Астро́ў ’востраў’ (Касп.), гл. востраў. Ад гэтага ж слова і астравок ’невялікі ўчастак апрацаванага поля’ (Выг. дыс., 7), астравінка (Яшкін).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

астро́ў Востраў (Азяр. Касп.).

в. Астроўна Віц., ур. Астроў (луг) каля в. Бабінавічы Арш.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

астро́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. астро́ва астро́вы
Р. астро́вы астро́ў
Д. астро́ве астро́вам
В. астро́ву астро́вы
Т. астро́вай
астро́ваю
астро́вамі
М. астро́ве астро́вах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)