АСТРА́ЛЬНАЕ ЦЕ́ЛА,

паводле акультных уяўленняў, тонкая энергетычная абалонка чалавечага цела, у якой матэрыялізуюцца пачуцці, жаданні і захапленні чалавека. Гл. таксама Астралогія, Астральныя культы.

т. 2, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

астра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. астра́льны астра́льная астра́льнае астра́льныя
Р. астра́льнага астра́льнай
астра́льнае
астра́льнага астра́льных
Д. астра́льнаму астра́льнай астра́льнаму астра́льным
В. астра́льны (неадуш.)
астра́льнага (адуш.)
астра́льную астра́льнае астра́льныя (неадуш.)
астра́льных (адуш.)
Т. астра́льным астра́льнай
астра́льнаю
астра́льным астра́льнымі
М. астра́льным астра́льнай астра́льным астра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АСТА́РТА, Аштарт,

у заходнесеміцкай міфалогіі багіня ўрадлівасці, мацярынства і кахання; астральнае бажаство, увасабленне планеты Венера. Вядомы выявы Астарты ў выглядзе аголенай жанчыны на кані, якая страляе з лука.

т. 2, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІШТА́Р,

багіня ўрадлівасці і цялеснага кахання, вайны і разладу ў міфалогіі стараж. вавіланян і асірыйцаў, гал. жан. бажаство вавілонскага пантэона. Астральнае бажаство, увасабленне планеты Венера. У заходнесеміцкай міфалогіі наз. Астарта, у шумерскай — Інана. Звесткі пра культ І. ёсць у эпасе пра Гільгамеша.

т. 7, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)