астаты́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
астаты́чны |
астаты́чная |
астаты́чнае |
астаты́чныя |
| Р. |
астаты́чнага |
астаты́чнай астаты́чнае |
астаты́чнага |
астаты́чных |
| Д. |
астаты́чнаму |
астаты́чнай |
астаты́чнаму |
астаты́чным |
| В. |
астаты́чны (неадуш.) астаты́чнага (адуш.) |
астаты́чную |
астаты́чнае |
астаты́чныя (неадуш.) астаты́чных (адуш.) |
| Т. |
астаты́чным |
астаты́чнай астаты́чнаю |
астаты́чным |
астаты́чнымі |
| М. |
астаты́чным |
астаты́чнай |
астаты́чным |
астаты́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
астаты́чны
(ад гр. astatos)
неспакойны, няўстойлівы;
а. рэгулятар — аўтаматычны рэгулятар, які падтрымлівае адно і тое ж значэнне дадзенай велічыні пры любой велічыні знешняга ўздзеяння на сістэму рэгулявання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАПРУ́ЖАННЯ РЭГУЛЯ́ТАР,
электрычны апарат для рэгулявання напружання электрычнага па зададзеным законе. Бывае з ручным ці аўтам. кіраваннем; прамога і непрамога дзеяння; пазіцыйны (рэлейны), прапарцыянальны (статычны), інтэгральны (астатычны) і камбінаваны.
Найпрасцейшы Н.р. з ручным кіраваннем — паўзунковы рэастат. Аўтам. Н.р. будуюцца з выкарыстаннем эл.-магн. элементаў (напр., магн. узмацняльнікаў), электронных прылад, эл.-машынных узмацняльнікаў. Асобны від такога Н.р. — стабілізатар напружання (або току), які падтрымлівае пастаяннае значэнне напружання (сілы току) пастаяннага ці пераменнага току. У Н.р. прамога дзеяння перамяшчэнне адчувальнага органа адбываецца за кошт крыніцы сілкавання, якая рэгулюецца. Н.р. непрамога дзеяння мае ўзмацняльнік, у залежнасці ад віду якога наз.: электрамашынным, электрамагнітным, электронным, паўправадніковым і інш.
т. 11, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)