аспіра́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аспіра́цыя
Р. аспіра́цыі
Д. аспіра́цыі
В. аспіра́цыю
Т. аспіра́цыяй
аспіра́цыяю
М. аспіра́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аспіра́цыя ж. аспира́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аспіра́цыя, ‑і, ж.

1. Высысанне вадкасці або паветра з якой‑н. хворай поласці цела. // Пранікненне ў дыхальныя шляхі чаго‑н. пабочнага.

2. Спец. Абяспыльванне вытворчых памяшканняў шляхам высысання пылу. Цэнтральная аспірацыя.

[Лац. aspiratio — дыханне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аспірацыя (мед.) 1/530

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АСПІРА́ЦЫЯ (ад лац. aspiratio удыханне) у медыцыне, 1) пранікненне ў дыхальныя шляхі іншародных целаў пры ўдыханні. Можа прывесці да запалення дыхальных шляхоў (ускладняецца нагнаеннем і гангрэнай), да смерці ад удушша.

2) Адсмоктванне шпрыцам або іншай прыладай вадкасці ці паветра з поласці цела, сустава, нацёкавага гнайніка.

т. 2, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аспіра́цыя

(лац. aspiratio = дыханне)

1) абяспыльванне вытворчых памяшканняў шляхам высысання пылу;

2) высысанне вадкасці або паветра з якой-н. хворай поласці цела.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аспира́ция техн. аспіра́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)