а́спіднік

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. а́спіднік
Р. а́спідніка
Д. а́спідніку
В. а́спіднік
Т. а́спіднікам
М. а́спідніку

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́спіднік

‘злы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. а́спіднік а́спіднікі
Р. а́спідніка а́спіднікаў
Д. а́спідніку а́спіднікам
В. а́спідніка а́спіднікаў
Т. а́спіднікам а́спіднікамі
М. а́спідніку а́спідніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

А́спід ’змяя, злосны чалавек’ (БРС, Нас., Бяльк., Касп.), а́спида ’змяя, злосная жанчына’, аспіднік ’злосны мужчына’, аспідзёнак ’змяёныш’ (Нас.). Рус., укр. аспид ’тс’ (укр. ’змяя’ — аспід), серб.-харв. аспида ’тс’, балг. аспид(а) ’змяя’, ст.-бел. аспідъ ’тс’; ст.-рус., ст.-слав. аспида, аспидъ ’тс’. Беларускае слова працягвае старарускае, пашыраючы, як і іншыя ўсходнеславянскія мовы, яго значэнне; старарускае з стараславянскай (Шанскі, 1, А, 160), якое з ст.-грэч. ἀσπίς, ‑ιδος, н.-грэч. ἀσπίδα (Фасмер, 1, 93; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 33; Скок, 1, 66). На грэчаскае паходжанне старабеларускага ўказвалася ў Гіст. лекс., 122.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)