аско́лачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аско́лачны аско́лачная аско́лачнае аско́лачныя
Р. аско́лачнага аско́лачнай
аско́лачнае
аско́лачнага аско́лачных
Д. аско́лачнаму аско́лачнай аско́лачнаму аско́лачным
В. аско́лачны (неадуш.)
аско́лачнага (адуш.)
аско́лачную аско́лачнае аско́лачныя (неадуш.)
аско́лачных (адуш.)
Т. аско́лачным аско́лачнай
аско́лачнаю
аско́лачным аско́лачнымі
М. аско́лачным аско́лачнай аско́лачным аско́лачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аско́лачны оско́лочный;

~ная — бо́мба оско́лочная бо́мба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аско́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да асколка. Асколачная рана. // Які разрываецца на шматлікія асколкі, разлічаны на паражэнне асколкамі. Асколачная граната. Бомба асколачнага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аско́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Тое, што і аскепак.

Асколкі шкла.

А. мінулага (перан.).

|| прым. аско́лачны, -ая, -ае.

Асколачная бомба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оско́лочный аско́лачны;

оско́лочная бо́мба аско́лачная бо́мба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перало́м, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца, па якім што-н. пераламана.

Змацаваць вясло на пераломе.

2. Парушэнне цэласці косці ў чалавека, жывёліны.

Закрыты п. бядра.

Асколачны п. косці.

3. перан. Рэзкая змена ў развіцці чаго-н.

П. у жыцці.

На пераломе.

|| прым. перало́мны, -ая, -ае (да 3 знач.).

П. перыяд гісторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fragmentation

[,frægmenˈteɪʃən]

1.

n.

1) распа́д на ча́сткі

2) разры́ў на аско́лкі о́мбы, грана́ты)

2.

adj.

аско́лачны (грана́та, бо́мба)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бо́мба

(іт. bomba)

1) адзін з асноўных відаў авіяцыйных боепрыпасаў, забяспечаны выбуховым рэчывам, запальным саставам, ядзерным або тэрмаядзерным зарадам;

2) марскі боепрыпас для знішчэння падводных лодак, якарных і донных мінаў, іншых падводных аб’ектаў;

3) устарэлая назва артылерыйскага асколачна-фугаснага снарада масай больш за 16 кг;

4) асколачны снарад для стральбы з бамбамётаў у першую сусветную вайну;

5) саматужны снарад, зроблены для дыверсійных і тэрарыстычных мэт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БО́МБА

(франц. bombe ад лац. bombus шум, гул),

1) адзін з асн. відаў авіяц. боепрыпасаў. Бомбы асн. прызначэння забяспечваюцца выбуховымі рэчывамі, запальнымі саставамі,ядз. або тэрмаядз. зарадамі (вадародныя, нейтронныя і інш. бомбы; гл. Ядзерная бомба, Прамянёвая зброя). Бываюць фугасныя, асколачныя (у т. л. шарыкавыя), супрацьтанкавыя, супрацьлодачныя, запальныя, бранябойныя, хім. і інш. Дапаможныя авіяц. бомбы прызначаны для стварэння дымавых заслонаў, асвятлення мясцовасці, сігналізацыі, навуч. мэтаў і інш. Сучасныя бомбы могуць мець сістэмы тэлекіравання і саманавядзення, аснашчацца для бомбакідання з малых вышынь парашутамі. Маса авіяц. бомбы ад 0,5 кг да 20 т.

2) Марскі боепрыпас для знішчэння падводных лодак, якарных і донных мін, іншых падводных аб’ектаў. Глыбінныя бомбы (упершыню выкарыстаны ў 1915) падзяляюцца на карабельныя (скідваюцца з кармавых бомбаскідальнікаў або выстрэльваюцца з бамбамётаў) і авіяцыйныя (скідваюцца з самалётаў і верталётаў). Маюць звычайныя і ядз. зарады, кантактныя, некантактныя, гідрастатычныя і дыстанцыйныя ўзрывальнікі. Маса 120—250 кг, далёкасць стральбы да 4 км.

3) Устарэлая назва артыл. асколачна-фугаснага снарада масай больш за 16 кг (з меншай масай наз. гранатамі). Выкарыстоўваўся ў 17—19 ст. У гладкаствольнай артылерыі меў сферычны чыгунны корпус, у наразной — прадаўгаваты.

4) Асколачны снарад для стральбы з бамбамётаў у 1-ю сусв. вайну.

5) Назва саматужных снарадаў, зробленых для дыверсійных і тэрарыстычных мэтаў (у б. Расійскай імперыі, напр., выкарыстоўваліся ў тэрарыстычнай дзейнасці нарадавольцаў).

т. 3, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)