асеці́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
асеці́нскі |
асеці́нская |
асеці́нскае |
асеці́нскія |
| Р. |
асеці́нскага |
асеці́нскай асеці́нскае |
асеці́нскага |
асеці́нскіх |
| Д. |
асеці́нскаму |
асеці́нскай |
асеці́нскаму |
асеці́нскім |
| В. |
асеці́нскі (неадуш.) асеці́нскага (адуш.) |
асеці́нскую |
асеці́нскае |
асеці́нскія (неадуш.) асеці́нскіх (адуш.) |
| Т. |
асеці́нскім |
асеці́нскай асеці́нскаю |
асеці́нскім |
асеці́нскімі |
| М. |
асеці́нскім |
асеці́нскай |
асеці́нскім |
асеці́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
асеці́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да Асеціі, асецінаў. Асецінская мова. Асецінская парода авечак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асеці́ны, -ці́н, адз. -ці́н, -а, м.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія (у складзе Расійскай Федэрацыі) і Рэспублікі Паўднёвая Асеція.
|| ж. асеці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. асеці́нскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грузі́на-асеці́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
грузі́на-асеці́нскі |
грузі́на-асеці́нская |
грузі́на-асеці́нскае |
грузі́на-асеці́нскія |
| Р. |
грузі́на-асеці́нскага |
грузі́на-асеці́нскай грузі́на-асеці́нскае |
грузі́на-асеці́нскага |
грузі́на-асеці́нскіх |
| Д. |
грузі́на-асеці́нскаму |
грузі́на-асеці́нскай |
грузі́на-асеці́нскаму |
грузі́на-асеці́нскім |
| В. |
грузі́на-асеці́нскі (неадуш.) грузі́на-асеці́нскага (адуш.) |
грузі́на-асеці́нскую |
грузі́на-асеці́нскае |
грузі́на-асеці́нскія (неадуш.) грузі́на-асеці́нскіх (адуш.) |
| Т. |
грузі́на-асеці́нскім |
грузі́на-асеці́нскай грузі́на-асеці́нскаю |
грузі́на-асеці́нскім |
грузі́на-асеці́нскімі |
| М. |
грузі́на-асеці́нскім |
грузі́на-асеці́нскай |
грузі́на-асеці́нскім |
грузі́на-асеці́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Паўночна-Асецінскі універсітэт 8/336, 337
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЗІ́ЕЎ (Сека Куцрыевіч) (1855 ці 1857, с. Н. Ганісі, Грузія — 3.8.1915),
асецінскі пісьменнік; родапачынальнік асецінскай прозы. У апавяданнях «Маці і сын», «Айса», «Арагвійскі князь Нугзар Эрыставі», «Залда», «Азау», «Жанчына ў жалобе» і інш. жыццё асецінскага сялянства на пач. 20 ст., трагічны лёс жанчыны-гаранкі. Адметныя рысы яго творчасці — матывы свабодалюбства, сувязь з фальклорам.
т. 4, с. 420
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦО́ЕЎ (Арсен Барысавіч) (15.1.1872, с. Гізель Прыгараднага р-на, Паўн. Асеція —4.2.1944),
асецінскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нац. маст. прозы. Скончыў Ардонскае духоўнае вучылішча. Друкаваўся з 1895. Раннія апавяданні скіраваны супраць сац. і нац прыгнёту. У аповесці «Джанаспі» (1940) адлюстраваў падзеі калектывізацыі ў асецінскай вёсцы. Аўтар сатыр. апавяданняў, п’есы «Пасха «Гіго» (1940).
Тв.:
Рус. пер. — Саломи: Рассказы. М., 1971.
т. 8, с. 192
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЕА́НАЎ (Аляксей Яўгенавіч) (н. 25.6.1949, г.Уладзікаўказ, Паўн. Асеція),
вучоны-анколаг. Д-р мед. н. (1989). Скончыў Паўн.-Асецінскі мед. ін-т (1972). З 1972 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 1992 дырэктар Бел. цэнтра мед. тэхналогій, інфарматыкі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. Навук. працы па эпідэміялогіі рака і інш. інфекцыйных хвароб, арганізацыі аховы здароўя, інфарматыцы.
т. 1, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)