ЛЮБІ́МІЦА АСЕ́ННЯЯ,

сорт грушы Краснакуцкай доследнай станцыі садаводства (Украіна). Выведзены скрыжаваннем сартоў Любіміца Клапа і Дэканка зімовая. На Беларусі перспектыўная для вырошчвання ў аматарскім садаводстве ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай і Магілёўскай.

Дрэва сярэднярослае, крона пірамідальная, кампактная. Пладаносіць на 6-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, адносна ўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы. Ураджайнасць сярэдняя. Плады 90—100 г, жаўтавата-зялёныя, з паласатым румянцам на сонечным баку. Мякаць шчыльная, белая, сакавітая, масляністая, віннасалодкага смаку. Захоўваецца да снежня.

М.​Р.​Мялік.

т. 9, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

не́пагадзь, -і, Т -ддзю, ж. (разм.).

Зацяжная непагода.

Асенняя н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асе́нні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асе́нні асе́нняя асе́нняе асе́ннія
Р. асе́нняга асе́нняй
асе́нняе
асе́нняга асе́нніх
Д. асе́нняму асе́нняй асе́нняму асе́ннім
В. асе́нні (неадуш.)
асе́нняга (адуш.)
асе́ннюю асе́нняе асе́ннія (неадуш.)
асе́нніх (адуш.)
Т. асе́ннім асе́нняй
асе́нняю
асе́ннім асе́ннімі
М. асе́ннім асе́нняй асе́ннім асе́нніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сло́та, -ы, ДМ сло́це і слата́, -ы́, ДМ слаце́, ж. (разм.).

1. Сырое надвор’е з дажджом і мокрым снегам; вільгаць, макрэча.

Асенняя с.

2. Вадкая гразь на зямлі, на дарогах.

|| прым. сло́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́здараж ж.

1. бездоро́жье ср.;

2. распу́тица;

асе́нняя б. — осе́нняя распу́тица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́тне-асе́нні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ле́тне-асе́нні ле́тне-асе́нняя ле́тне-асе́нняе ле́тне-асе́ннія
Р. ле́тне-асе́нняга ле́тне-асе́нняй
ле́тне-асе́нняе
ле́тне-асе́нняга ле́тне-асе́нніх
Д. ле́тне-асе́нняму ле́тне-асе́нняй ле́тне-асе́нняму ле́тне-асе́ннім
В. ле́тне-асе́нні (неадуш.)
ле́тне-асе́нняга (адуш.)
ле́тне-асе́ннюю ле́тне-асе́нняе ле́тне-асе́ннія (неадуш.)
ле́тне-асе́нніх (адуш.)
Т. ле́тне-асе́ннім ле́тне-асе́нняй
ле́тне-асе́нняю
ле́тне-асе́ннім ле́тне-асе́ннімі
М. ле́тне-асе́ннім ле́тне-асе́нняй ле́тне-асе́ннім ле́тне-асе́нніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Hérbstbestellung f -, -en асе́нняя сяўба́; асе́ннія палявы́я рабо́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

расхля́біца, ‑ы, ж.

Абл. Асенняя або веснавая бездараж. У расхлябіцу, па непралазнай асенняй гразі, шафёр болей аднаго рэйса не робіць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імгла́, -ы́, ж.

1. Ападкі ў выглядзе вельмі дробных кропелек дажджу, крышталікі інею ў паветры, дробны снег.

Асенняя і.

2. Пялёнка туману, пылу, дыму і пад.; смуга.

3. перан. Пра тое, што перашкаджае добра бачыць, успрымаць навакольнае.

Вочы наліваюцца імглой ад крыўды.

4. Пра невыразнае, незразумелае, забытае.

З імглы ўспамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КЕ́ТА (Oncorhynchus keta),

прахадная рыба сям. ласасёвых. Пашырана ў паўн. ч. Ціхага ак.: каля азіяцкіх берагоў ад Чукоткі да Карэі і в-ва Хонсю, каля амер. — ад Аляскі да Каліфорніі. У невял. колькасці дасягае рэк бас. Ледавітага ак., ад р. Лена да р. Макензі. 2 сезонныя формы: летняя і асенняя (больш буйная). Дарослыя жывуць у моры, нерастуюць у рэках: летняя форма — у ліпені—жніўні, асенняя — у кастрычніку—снежні. У час нерасту набывае «шлюбнае» ўбранне. Пасля нерасту гіне.

Даўж. да 1 м, маса да 14 кг. Маляўкі кормяцца беспазваночнымі, дарослыя ў моры — рыбай. Плоднасць каля 3—4 тыс. ікрынак. Ікра аранжавая, да 9 мм у дыяметры. Аб’ект промыслу і развядзення.

Кета: 1 — у час нагулу ў моры; 2 — у час нерасту ў рацэ.

т. 8, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)