асе́лішча
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
асе́лішча |
асе́лішчы |
| Р. |
асе́лішча |
асе́лішч асе́лішчаў |
| Д. |
асе́лішчу |
асе́лішчам |
| В. |
асе́лішча |
асе́лішчы |
| Т. |
асе́лішчам |
асе́лішчамі |
| М. |
асе́лішчы |
асе́лішчах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
асе́лішча, -а, н. мн. -ы, -аў.
1. Месца, занятае будынкамі, садам, агародам; сядзіба.
Ранейшае а.
2. Прытулак; месца жыхарства.
Не мець сталага а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асе́лішча ср., обл. се́льбище
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
асе́лішча, ‑а, н.
Месца, занятае пабудовамі, гародамі, садамі; сядзіба. Рабіла.. [Галена] яшчэ ў бацькі, але жыць перайшла ўжо на новае сваё з Костусем хатняе аселішча. Чорны. Адсюль, з дзедавага двара, добра відаць ранейшае Міцева аселішча — палявы пераезд, будка, сасна. Навуменка. // Прытулак, месца жыхарства. Ішоў гэты чалавек [Санкоўскі] праз жыццё з клункам за плячамі, не маючы сталага аселішча. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Асе́лішча ’сяліба’ (БРС, абл., КТС). Суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслова асялі́ць, асялі́цца; суф. ‑ішча < ище ў значэнні месца дзеяння (Карскі 2–3, 39). Гл. сяло.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асе́лішча Месца, дзе была аселіца 3 (БРС).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
сало́міна, ‑ы, ж.
1. Адно сцябло саломы. Павольна і цягавіта, саломіна к саломіне,.. [Максім Астапавіч] зноў складаў сабе аселішча. Чорны.
2. Пустое ў сярэдзіне сцябло злакавых раслін з патаўшчэннямі ў месцах прымацавання лісцяў. Саломіна ў злакавых раслін пустая, а сцябло кукурузы запоўнена мяккай сарцавінай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́дла Аселішча, сталае месца жыхарства (Слаўг.). Тое ж котлік (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
сядзіба, сяліба, селішча, паселішча, сельбішча, двор, забудова; котлішча (разм.); аселішча, пасада, гаспода (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ко́тлішча
1. Аселішча, сталае месца жыхарства (Мін.).
2. Месца, дзе стаяў двор; дворышча (Слаўг.).
3. Мясціна ў засеве, на раллі, на траве, дзе качаўся конь (Лаг., Мін., Сміл. Шат.). Тое ж котвішча, котва, кочва, ме́цішча, ка́цві́на́, пакоцвіна (Слаўг.), ко́цвішча (Рэч.), коцвіна (Хоц.).
4. Месца, дзе адпачываў заяц (Сміл. Шат.).
5. Гняздо (БРС).
□ ур. Раманава Котлішча (дворышча) каля в. Бахань Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)