асвятлі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́тліцца; зак.

Стаць светлым, асветленым, бачным.

Вуліца ярка асвятлілася.

Твар чалавека асвятліўся шчаслівай усмешкай (перан.: стаў радасным ад усмешкі).

|| незак. асвятля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асвятлі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. асве́тліцца асве́тляцца
Прошлы час
м. асвятлі́ўся асвятлі́ліся
ж. асвятлі́лася
н. асвятлі́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асвятлі́цца сов.

1. прям., перен. освети́ться;

2. спец. осветли́ться;

1, 2 см. асвятлі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асвятлі́цца, асветліцца; зак.

Стаць бачным, асветленым. Толя падсек і на канцы лескі, пад вадой пачулася даўно чаканае далікатнае супраціўленне. Потым растрывожаная паверхня вады асвятлілася бляскам лускі. Брыль. // перан. Ажывіцца, прасвятлець ад якой‑н. думкі, пачуцця і пад. Замкнёны твар незнаёмага асвятліўся ветлаю ўсмешкаю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

освети́ться асвяці́цца, асвятлі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асвятля́цца несов.

1. освеща́ться;

2. спец. осветля́ться;

1, 2 см. асвятлі́цца;

3. страд. освеща́ться; осветля́ться; см. асвятля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)