асартыме́нтны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асартыме́нтны асартыме́нтная асартыме́нтнае асартыме́нтныя
Р. асартыме́нтнага асартыме́нтнай
асартыме́нтнае
асартыме́нтнага асартыме́нтных
Д. асартыме́нтнаму асартыме́нтнай асартыме́нтнаму асартыме́нтным
В. асартыме́нтны (неадуш.)
асартыме́нтнага (адуш.)
асартыме́нтную асартыме́нтнае асартыме́нтныя (неадуш.)
асартыме́нтных (адуш.)
Т. асартыме́нтным асартыме́нтнай
асартыме́нтнаю
асартыме́нтным асартыме́нтнымі
М. асартыме́нтным асартыме́нтнай асартыме́нтным асартыме́нтных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асартыме́нтны ассортиме́нтный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асартыме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асартыменту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асартыме́нт, -у, М -нце, м.

1. Падбор разнастайных відаў і гатункаў тавараў у гандлёвым прадпрыемстве або вырабаў у вытворчым.

2. Падбор аднародных прадметаў розных гатункаў.

Багаты а. адзення.

|| прым. асартыме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

asortymentowy

асартыментны;

pod względem ~m — па асартыменце

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ІЛЬНЯНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна тэкстыльнай прамысловасці, якая спецыялізуецца на выпуску бытавых (касцюмных, бялізнавых, парцьерных і інш.), тэхн. і тарных тканін, дывановай пражы. З адходаў асн. вытв-сці вырабляецца пакулле для ўпакоўкі, з кастрыцы — пліты, з самых нізкіх нумароў ільновалакна — радно, вяроўкі, шпагат. Прадпрыемствы размяшчаюцца ў раёнах вырошчвання лёну-даўгунцу і звязаны з ільнаводствам, ільноапрацоўкай. Працуе на мясц. і прывазной сыравіне: ільняным валакне, баваўнянай пражы, хім. валокнах. Найб. развіта І.п. у Расіі, Францыі, Нідэрландах, Бельгіі, Польшчы, Германіі, Румыніі, Вялікабрытаніі, Японіі, на Украіне, Беларусі.

Вытв-сць ільновалакна і ручное ткацтва на Беларусі пашыраны з даўніх часоў. Першыя палатняна-парусінавыя мануфактуры засн. ў канцы 18 ст. ў Крычаве, Шклове, Горках, Добрушы і інш. Канкурэнцыя суседніх раёнаў Расіі і краін Зах. Еўропы прывяла да заняпаду галіны. У канцы 19 ст.пач. 20 ст. З пранікненнем на Беларусь замежнага капіталу пачалося аднаўленне І.п. У 1900 руска-бельгійскае акц. т-ва пабудавала Віцебскую лёнапрадзільную фабрыку «Дзвіна». У 1902 аўстр. прадпрымальнікі заснавалі Высачанскую лёнапрадзільную фабрыку. На долю 8 заснаваных у 1900—13 прадпрыемстваў прыпадала 78% валавой прадукцыі тэкст. прам-сці Беларусі. Пераважна выраблялася пража, якую вывозілі на адпаведныя прадпрыемствы Расіі і Зах. Еўропы.

Значнае развіццё І.п. адбылося ў пач. 1930-х г., калі быў пабудаваны Аршанскі льнокамбінат. Стварэнне на гэтым камбінаце ў пасляваенны час новых вытв-сцей значна змяніла асартымент прадукцыі і павысіла яе якасныя характарыстыкі, што дазволіла выйсці на міжнар. рынак. У 1990-я г. І.п. Беларусі перажывае эканам. цяжкасці. У 1995 выраблена 41 млн. м² тканін (у 1990—94 млн. м²).

Г.​С.​Смалякоў.

Да арт. Ільняная прамысловасць. Асартыментны кабінет Аршанскага льнокамбіната.

т. 7, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)