АСА́МСКІЯ ГО́РЫ,

плато Шылонг, Мегалая, нагор’е на ПнУ Індыі. Даўж. каля 350 км, выш. да 1961 м. Зах. частка Асамскіх гор расчлянёна на групы невысокіх купалападобных узвышшаў і гор са спусцістымі вяршынямі і глыбока ўрэзанымі рачнымі далінамі. Усх. частка — пласкагор’е са стромкімі паўд. схіламі. Складзены пераважна з гнейсаў, крышталічных сланцаў, гранітаў; схілы моцна эрадзіраваны. Радовішчы каменнага вугалю. Асамскія горы — адно з самых вільготных месцаў на зямным шары (да 12 тыс. мм ападкаў за год у Чэрапунджы). Вільготныя трапічныя лясы, хмызняковыя зараснікі. Чайныя і цытрусавыя плантацыі.

т. 2, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аса́мскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аса́мскі аса́мская аса́мскае аса́мскія
Р. аса́мскага аса́мскай
аса́мскае
аса́мскага аса́мскіх
Д. аса́мскаму аса́мскай аса́мскаму аса́мскім
В. аса́мскі (неадуш.)
аса́мскага (адуш.)
аса́мскую аса́мскае аса́мскія (неадуш.)
аса́мскіх (адуш.)
Т. аса́мскім аса́мскай
аса́мскаю
аса́мскім аса́мскімі
М. аса́мскім аса́мскай аса́мскім аса́мскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)