аса́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аса́дны аса́дная аса́днае аса́дныя
Р. аса́днага аса́днай
аса́днае
аса́днага аса́дных
Д. аса́днаму аса́днай аса́днаму аса́дным
В. аса́дны (неадуш.)
аса́днага (адуш.)
аса́дную аса́днае аса́дныя (неадуш.)
аса́дных (адуш.)
Т. аса́дным аса́днай
аса́днаю
аса́дным аса́днымі
М. аса́дным аса́днай аса́дным аса́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аса́дны воен. оса́дный;

~ная артыле́рыя — оса́дная артилле́рия;

~нае стано́вішча — оса́дное положе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аса́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асады ​1 (у 1 знач.), звязаны з асадай. Асаднае становішча. Асадны рэжым. // Прызначаны для асады. Асадная артылерыя. Асадныя вежы.

•••

Асадныя сяляне гл. селянін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́да¹, -ы, ДМ -дзе, ж.

Акружэнне войскамі ўмацаванага пункта з мэтай яго захопу; аблога.

А. горада.

|| прым. аса́дны, -ая, -ае.

Асаднае становішча (надзвычайныя меры для падтрымання парадку ў ваенны час).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

oblężniczy

oblężnicz|y

аблогавы; асадны;

artyleria ~a — асадная артылерыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

оса́дный воен. абло́гавы, аса́дны;

оса́дное положе́ние стан абло́гі;

на оса́дном положе́нии у ста́не абло́гі;

оса́дная артилле́рия аса́дная артыле́рыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІНЕ́Я

(ад лац. vinea асадны навес),

прыстасаванне, якое выкарыстоўвалася стараж.-рым. арміяй у час аблогі ўмацаванняў. Уяўляла сабой лёгкае збудаванне на катках са сценамі і дахам з плеці або дошак, накрытымі шкурамі або дзёрнам. Бакавыя сцены мелі дзверы і амбразуры. У час руху вінеі да ўмацавання або сцяны крэпасці ззаду прыстаўляліся іншыя вінеі — атрымліваўся крыты ход. Наперадзе ставілася вінея большага памеру з нахіленым шчытом спераду, прызначаная для размяшчэння тарана.

т. 4, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗВОН,

найстаражытнейшы самагучальны ўдарны інструмент. Вядомы ў многіх народаў свету (узоры стараж. бронзавых З. выяўлены на тэр. краін Паўд.-Усх. Азіі, Д.Усходу). Мае форму пустацелай, нібы зрэзанай знізу грушы. Дэталі: галава (асн. частка), палі (пашырэнне ўнізе), язык (біла; метал. булавападобная дэталь усярэдзіне, якая пры разгойдванні б’е аб З.), вушы (дугі, за якія яго падвешваюць). У залежнасці ад прызначэння З. робяць розных памераў і з розных матэрыялаў (пераважна з бронзы), што разам з інш. фактарамі (якасцю ліцця, настройкай) абумоўлівае моц, вышыню і тэмбр гучання.

У краінах хрысц. Еўропы пашыраны з 7 ст. Царк. званы ўстанаўліваюць на спец. збудаваннях — званіцах, а таксама на вежавых гадзінніках, гар. ратушах, уязных брамах. Як сігнальныя інструменты адыгрывалі вял. грамадска-быт. ролю: склікалі на сходы (вечавы З.), апавяшчалі аб нечаканых здарэннях (набатны, асадны З.), адбівалі час, паведамлялі пра пачатак царк. службы, былі неад’емнай прыналежнасцю свят («красны звон»), вянчальнага ці пахавальнага абрадаў; шырока выкарыстоўваліся на чыгунцы. Зняцце З. з гар. ратушы было выключнай з’явай, знакам пакарання горада, пазбаўлення права на самакіраванне. У правасл. царкве З. развіліся ў самабытнае мастацтва.

На Беларусі вядомы з 11 ст. («Слова пра паход Ігаравы»), З 14 ст. пашыраны З. візантыйска-рус. (разгойдваецца язык пры замацаваным корпусе) і зах.-еўрап. (разгойдваецца корпус) тыпаў. З. невял. памераў адлівалі мясц. майстры-канвісары (Віцебск, Дзісна, Крычаў і інш.). У 2-й пал. 17—18 ст. існавалі цэхі канвісараў у Магілёве, адліўшчыкі З. працавалі ў Слуцку, Клецку, Капылі, Нясвіжы. З 16—18 ст. захаваліся Моладаўскі звон, Дзісенскі звон, Крычаўскі звон. Выкарыстоўваюцца таксама ў сучасным манум. мастацтве (гл. ў арт. Урочышча Гай, Хатынь).

Літ.:

Оловянишников Н.И. История колоколов и колокололитейное искусство. 2 изд. М., 1912;

Воронин Н.Н. Древнее Гродно. М., 1954;

Петриченко А.М. Искусство литья. М., 1975;

Назина И.Д. Белорусские народные музыкальные инструменты: Самозвучащие, ударные, духовые. Мн., 1979.

І.Дз.Назіна, А.І.Сямёнаў.

Звон.

т. 7, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)