аса́дкава-вулканаге́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
аса́дкава-вулканаге́нны |
аса́дкава-вулканаге́нная |
аса́дкава-вулканаге́ннае |
аса́дкава-вулканаге́нныя |
| Р. |
аса́дкава-вулканаге́ннага |
аса́дкава-вулканаге́ннай аса́дкава-вулканаге́ннае |
аса́дкава-вулканаге́ннага |
аса́дкава-вулканаге́нных |
| Д. |
аса́дкава-вулканаге́ннаму |
аса́дкава-вулканаге́ннай |
аса́дкава-вулканаге́ннаму |
аса́дкава-вулканаге́нным |
| В. |
аса́дкава-вулканаге́нны (неадуш.) аса́дкава-вулканаге́ннага (адуш.) |
аса́дкава-вулканаге́нную |
аса́дкава-вулканаге́ннае |
аса́дкава-вулканаге́нныя (неадуш.) аса́дкава-вулканаге́нных (адуш.) |
| Т. |
аса́дкава-вулканаге́нным |
аса́дкава-вулканаге́ннай аса́дкава-вулканаге́ннаю |
аса́дкава-вулканаге́нным |
аса́дкава-вулканаге́ннымі |
| М. |
аса́дкава-вулканаге́нным |
аса́дкава-вулканаге́ннай |
аса́дкава-вулканаге́нным |
аса́дкава-вулканаге́нных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Асадкава-гіпергенны цыкл 3/409
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТВА́ТЭРСРАНД
(Witwatersrand),
золатаўраназмяшчальны басейн у ПАР (прав. Трансвааль і Аранжавая); буйнейшы ў свеце. Адкрыты і распрацоўваецца (здабыча золата) з 1886, з 1952 здабыча урану. Працягласць руданоснай плошчы каля 350 км, шыр. 200 км. Руданосныя ў асн. ніжнепратэразойскія асадкава-метамарфагенныя кангламераты. Агульныя запасы золата каля 16 тыс. т з сярэдняй колькасцю яго 9,3 г/т. Запасы вокісу урану 128 тыс. т, колькасць U3O8 0,02—0,04%. Як спадарожныя здабываюць таксама пірыт, мінералы групы осмістага ірыдыю, інш. плацінавыя металы і серабро. Глыбіня распрацоўкі ў сярэднім 1700 м, макс. 3660—3800 м (т-ра ў шахтах 50—52 °C). Цэнтры распрацовак Вітватэрсранда — г. Іаганесбург, Клерксдарп, Одэндалсрус, Велкам.
т. 4, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛДА́НСКІ ШЧЫТ,
выступ дакембрыйскага крышт. фундамента на ПдУ Сібірскай платформы. У асноўным супадае з Алданскім нагор’ем і Станавым хрыбтом. Прадстаўлены шэрагам буйных блокаў, размежаваных мерыдыяльнымі разломамі. На Пд і З шчыта глыбінныя разломы, на Пн — сістэма флексур. Дакембрыйскія ўтварэнні фундамента складаюць некалькі структурных паверхаў ранніх стадый развіцця зямной кары. Самы стараж. паверх (больш за 3,5 млрд. г.) мае гранулітавую гнейса-гранітную, мармуровую, сланцавую, кварцытавую аснову. Сярэдні (3,5—2,7 млрд. г.) складзены з метамарфізаваных асадкава-вулканагенных адкладаў. Верхні паверх (2,7—1,5 млрд. г.) — абломкавыя вулканагенныя ўтварэнні і буйныя інтрузіі. На З Алданскага шчыта перакрыты магутным (больш за 10 км) платформавым чахлом. У крышт. структурах Алданскага шчыта радовішчы рудаў жалеза, медзі, слюдаў, рэдкіх металаў, золата, п’езакварцу; ва ўпадзінах, запоўненых кантынентальнымі асадкамі, радовішчы каменнага вугалю.
А.М.Баско.
т. 1, с. 235
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)