асабо́ва

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
асабо́ва - -

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асабо́ва-кама́ндны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асабо́ва-кама́ндны асабо́ва-кама́ндная асабо́ва-кама́нднае асабо́ва-кама́ндныя
Р. асабо́ва-кама́нднага асабо́ва-кама́нднай
асабо́ва-кама́нднае
асабо́ва-кама́нднага асабо́ва-кама́ндных
Д. асабо́ва-кама́нднаму асабо́ва-кама́нднай асабо́ва-кама́нднаму асабо́ва-кама́ндным
В. асабо́ва-кама́ндны (неадуш.)
асабо́ва-кама́нднага (адуш.)
асабо́ва-кама́ндную асабо́ва-кама́нднае асабо́ва-кама́ндныя (неадуш.)
асабо́ва-кама́ндных (адуш.)
Т. асабо́ва-кама́ндным асабо́ва-кама́нднай
асабо́ва-кама́нднаю
асабо́ва-кама́ндным асабо́ва-кама́нднымі
М. асабо́ва-кама́ндным асабо́ва-кама́нднай асабо́ва-кама́ндным асабо́ва-кама́ндных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ли́чно-кома́ндный спорт. асабо́ва-кама́ндны;

ли́чно-кома́ндный чемпиона́т асабо́ва-кама́ндны чэмпіяна́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

męskoosobowy

męskoosobow|y

лінгв. асабова-мужчынскі;

forma ~a — асабова-мужчынская форма

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МАНГО́ЛЬСКАЯ МО́ВА,

адна з мангольскіх моў. Афіц. мова Манголіі (з 1921; на аснове халхаскага дыялекту). Пашырана таксама ў аўт. раёне Кітая Унутр. Манголіі і шэрагу інш. правінцый. Сфарміравалася ў 14—16 ст. на аснове аднаго з дыялектаў стараж.-манг. мовы. Мае 2 групы дыялектаў: свісцяча-шыпячыя, у гукавым складзе якіх ёсць свісцячыя і шыпячыя зычныя (халхаскі на тэр. Манголіі, шылінгольскі, кукунорскі на тэр. Кітая), і шыпячыя дыялекты, у якіх адсутнічаюць афрыкаты дз, ц (чахарскі, харачынскі, ардоскі на тэр. Кітая). У фанетыцы — сінгарманізм, доўгія і кароткія галосныя, дыфтонгі; у марфалогіі — аглюцінацыя, адсутнасць катэгорыі роду, асабова-прэдыкатыўных часціц, развітая сістэма станаў дзеяслова, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў; у сінтаксісе — пастаноўка дзейніка перад выказнікам, паясняльнага слова перад паяснёным. Пісьмовая літ. мова манголаў — старапісьмовая М.м. (гл. Мангальскае пісьмо); ёй карыстаюцца ва Унутр. Манголіі. З 1945 у Манголіі ўведзена новае пісьменства на аснове рус. графікі.

Літ.:

Санжеев Г.Д. Современный монгольский язык. 2 изд. М., 1960.

т. 10, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)