Арэ́шнікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Арэ́шнікі
Р. Арэ́шнікаў
Д. Арэ́шнікам
В. Арэ́шнікі
Т. Арэ́шнікамі
М. Арэ́шніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Арэшнікі (в.) 1/216, 499; 9/604

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ШНІКІ,

вёска ў Беларусі, у Забалоцкім с/с Смалявіцкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калектыўна-долевага с.-г. прадпрыемства «Арэшнікі». За 11 км на ПдЗ ад Смалявіч, 30 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Гарадзішча. 492 ж., 163 двары (1995). Базавая школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.

т. 2, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арэ́шнік Зараснік арэшын, арэхавых кустоў (БРС). Тое ж арэхаўка, арэх, арэхаўнік, рэшнік, рэшаннік, арахоўнік, арэшыннік, рэхаўнік, арэхаўе, арэхаўё, арашы́ннік, арэшнічча, арэшана, арахаўні́чча (Слаўг.), арэшанне (Пруж. пав. Гільт. 90, Слаўг.). Пур. Арэхаўка (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., в. Арэшнікі Мін.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)