Арэ́хі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Арэ́хі
Р. Арэ́хаў
Д. Арэ́хам
В. Арэ́хі
Т. Арэ́хамі
М. Арэ́хах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Арэхі (воз.), гл. Вялікае Арэхаўскае

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Арэхі (в., Сіроцінскі р-н) 9/162, 284

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Арэхі (в., Бешанковіцкі р-н) 1/462, 614; 4/400

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

арэ́х

‘дрэва, куст; плады гэтага дрэва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арэ́х арэ́хі
Р. арэ́ха арэ́хаў
Д. арэ́ху арэ́хам
В. арэ́х арэ́хі
Т. арэ́хам арэ́хамі
М. арэ́ху арэ́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лу́шчаны, -ая, -ае.

Ачышчаны ад шалупіння, якой-н. абалонкі.

Лушчаныя арэхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зро́слы, -ая, -ае.

1. Які зросся з чым-н. у адно цэлае.

Зрослыя пялёсткі.

Зрослыя арэхі.

2. Пакрыты расліннасцю, зарослы.

Зрослая густой травой пожня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арэ́шына, -ы, мн. -ы, -шын, ж.

1. Лісцевае дрэва, на якім растуць лясныя арэхі; ляшчына.

2. толькі адз. Драўніна гэтай расліны.

Вырабы з арэшыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буйне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца буйны́м (у 1—3 і 6 знач.), буйнейшым.

|| зак. пабуйне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Арэхі пабуйнелі.

Дождж пабуйнеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кедр, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Хвойнае вечназялёнае дрэва.

Гімалайскі к.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. ке́дравы, -ая, -ае.

Кедравыя арэхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)