Арэ́хаўскі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Арэ́хаўскі
Р. Арэ́хаўскага
Д. Арэ́хаўскаму
В. Арэ́хаўскі
Т. Арэ́хаўскім
М. Арэ́хаўскім

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арэ́хаўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. арэ́хаўскі арэ́хаўская арэ́хаўскае арэ́хаўскія
Р. арэ́хаўскага арэ́хаўскай
арэ́хаўскае
арэ́хаўскага арэ́хаўскіх
Д. арэ́хаўскаму арэ́хаўскай арэ́хаўскаму арэ́хаўскім
В. арэ́хаўскі (неадуш.)
арэ́хаўскага (адуш.)
арэ́хаўскую арэ́хаўскае арэ́хаўскія (неадуш.)
арэ́хаўскіх (адуш.)
Т. арэ́хаўскім арэ́хаўскай
арэ́хаўскаю
арэ́хаўскім арэ́хаўскімі
М. арэ́хаўскім арэ́хаўскай арэ́хаўскім арэ́хаўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Арэхаўскі раён 9/53

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Арэхаўскі Мох (радовішча торфу, Пухавіцкі р-н) 8/633

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Арэхаўскі канал 1/498; 2/421; 4/301; 6/45 (к.), 570

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Арэхаўскі Мох (балота, Уздзенскі і Пухавіцкі р-ны) 1/498; 2/110

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ХАЎСКІ РАЁН.

Існаваў у 1946—56 у Віцебскай вобласці. Утвораны 9.9.1946. Цэнтр — г.п. Арэхаўск. Пл. 0,8 тыс. км, 92 нас. пункты, у тым ліку рабочы пасёлак Асінторф. Падзяляўся на 8 сельсаветаў. Скасаваны 17.12.1956.

т. 2, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ХАЎСКІ КАНА́Л,

меліярацыйны канал у Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала. Пабудаваны ў 1905—10, рэканструяваны ў 1973. Даўжыня 34 км. Пачынаецца з возера Арэхавец на тэрыторыі Валынскай вобласці, вусце на Паўночным Захадзе ад вёскі Выгода. Прытокі: каналы Лелікаўскі, Церабовіцкі, Дзівінскі (злева), Павіцценскі і Травінскі (справа).

т. 2, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ХАЎСКІ МОХ,

балота ў Беларусі, у Пухавіцкім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобласці. У вадазборы рэк Шаць і Асачанка (прытокі Пцічы). Пераважна нізіннага (49%) і вярховага (46%) тыпаў. Пл. 7,7 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6 тыс. га. Магутнасць торфу да 10,5 м, сярэдняя 3,1 м. Першапачатковыя запасы 32,1 млн. т. На балоце ёсць невял. азёры, на У прымыкае Сяргееўскае воз. Торф ускраінных участкаў прыдатны на подсціл с.-г. жывёле. На пл. 1,5 тыс. га у торфе павышаная колькасць бітуму. Участкі, на якіх торф выпрацаваны, выкарыстоўваюцца як сенажаці. Трапляюцца сухадольныя лугі агульнай пл. 0,6 тыс. га, хваёвы лес.

т. 2, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

оре́ховский арэ́хаўскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)