архі́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. архі́ўны архі́ўная архі́ўнае архі́ўныя
Р. архі́ўнага архі́ўнай
архі́ўнае
архі́ўнага архі́ўных
Д. архі́ўнаму архі́ўнай архі́ўнаму архі́ўным
В. архі́ўны (неадуш.)
архі́ўнага (адуш.)
архі́ўную архі́ўнае архі́ўныя (неадуш.)
архі́ўных (адуш.)
Т. архі́ўным архі́ўнай
архі́ўнаю
архі́ўным архі́ўнымі
М. архі́ўным архі́ўнай архі́ўным архі́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т ДАКУМЕНТАЗНА́ЎСТВА І АРХІ́ЎНАЙ СПРА́ВЫ (БелНДІ ДАС) Камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, навукова-даследчая ўстанова. Створаны 11.12.1991 у Мінску на базе Ін-та гіст.-паліт. даследаванняў (да 1996 наз. Бел. н.-д. цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы). Распрацоўвае пытанні дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства, вядзення дакументацыі ў органах кіравання, выяўляе шляхі скарачэння і аптымізацыі патокаў дзелавых папер, публікуе дакументы Нац. архіўнага фонду, даследуе на іх аснове гісторыю Беларусі. Аддзелы: дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, аўтаматыз. архіўных тэхналогій, рэдакцыйна-выдавецкі.

Ін-т правёў міжнар. навук. канферэнцыі: «Архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы» (1993, Мінск), «Армія Краёва на тэрыторыі Заходняй Беларусі (чэрв. 1941 — ліп. 1944 гг.)» (1994, Гродна), «М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага)» (1996, Мінск). Выдаў кнігі «І верш і эпас тэлеграфным радком...» А.М.Міхальчанкі, «Рассакрэчаныя архівы» (абедзве 1993), «Расстраляныя, замучаныя, павешаныя: Аб фашысцкім генацыдзе ў Брэсце» У.П.Самовіча, «Агнём і мячом: Хроніка польскага нацыяналістычнага падполля ў Беларусі (1939—1953 гг.)» В.І.Ермаловіча і С.У.Жумара (абедзве 1994), «Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 — 1944)», «Бібліяграфія акупацыйных перыядычных выданняў, якія выходзілі на тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944 гг.» Жумара, «У фонд Перамогі: патрыятычны рух працоўных Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 — 1945 гг.)» А.Ф.Макарэвіча, «Рабочы рух у Беларусі (чэрв. 1907 — люты 1917 гг.)» Э.М.Савіцкага, «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі» І..М.Ігнаценкі, «Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы і музеях сістэмы Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь: Даведнік» (усе 1995), «Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэрыялах (1921—1995)», «Альбом формаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў» (абедзве 1996).

А.Я.Рыбакоў.

т. 2, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гісто́рыка-архі́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гісто́рыка-архі́ўны гісто́рыка-архі́ўная гісто́рыка-архі́ўнае гісто́рыка-архі́ўныя
Р. гісто́рыка-архі́ўнага гісто́рыка-архі́ўнай
гісто́рыка-архі́ўнае
гісто́рыка-архі́ўнага гісто́рыка-архі́ўных
Д. гісто́рыка-архі́ўнаму гісто́рыка-архі́ўнай гісто́рыка-архі́ўнаму гісто́рыка-архі́ўным
В. гісто́рыка-архі́ўны (неадуш.)
гісто́рыка-архі́ўнага (адуш.)
гісто́рыка-архі́ўную гісто́рыка-архі́ўнае гісто́рыка-архі́ўныя (неадуш.)
гісто́рыка-архі́ўных (адуш.)
Т. гісто́рыка-архі́ўным гісто́рыка-архі́ўнай
гісто́рыка-архі́ўнаю
гісто́рыка-архі́ўным гісто́рыка-архі́ўнымі
М. гісто́рыка-архі́ўным гісто́рыка-архі́ўнай гісто́рыка-архі́ўным гісто́рыка-архі́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

музе́йна-архі́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. музе́йна-архі́ўны музе́йна-архі́ўная музе́йна-архі́ўнае музе́йна-архі́ўныя
Р. музе́йна-архі́ўнага музе́йна-архі́ўнай
музе́йна-архі́ўнае
музе́йна-архі́ўнага музе́йна-архі́ўных
Д. музе́йна-архі́ўнаму музе́йна-архі́ўнай музе́йна-архі́ўнаму музе́йна-архі́ўным
В. музе́йна-архі́ўны (неадуш.)
музе́йна-архі́ўнага (адуш.)
музе́йна-архі́ўную музе́йна-архі́ўнае музе́йна-архі́ўныя (неадуш.)
музе́йна-архі́ўных (адуш.)
Т. музе́йна-архі́ўным музе́йна-архі́ўнай
музе́йна-архі́ўнаю
музе́йна-архі́ўным музе́йна-архі́ўнымі
М. музе́йна-архі́ўным музе́йна-архі́ўнай музе́йна-архі́ўным музе́йна-архі́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

архіві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па архіўнай справе.

|| ж. архіві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архіві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па архіўнай справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архівазна́ўства, ‑а, н.

Навуковая дысцыпліна, якая вывучае і распрацоўвае тэорыю, методыку, гісторыю і арганізацыю архіўнай справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

archivist [ˈɑ:kɪvɪst] n. архіві́ст; спецыялі́ст па архі́ўнай спра́ве; супрацо́ўнік архі́ва; хава́льнік фо́нду

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«АРХИ́ВНОЕ ДЕ́ЛО»,

часопіс цэнтральных архіўных устаноў СССР і РСФСР. Выдаваўся ў 1923—41 (акрамя 1934) у Маскве на рус. мове. У ім друкаваліся пастановы і інструкцыі па архіўнай справе, дакумент. матэрыялы, водгукі на сав. і замежныя кнігі па архіўнай справе, інфармацыя пра выданні цэнтр. архіваў, стан замежных архіваў, абмяркоўваліся метадычныя пытанні. Выйшла 58 нумароў.

т. 1, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАКУМЕНТАЗНА́ЎСТВА,

навуковая дысцыпліна, якая вывучае заканамернасці складання дакументаў, распрацоўвае спосабы іх стварэння, прынцыпы арганізацыі дакументаабарачэння і пабудовы сістэм дакументацыі. Вылучылася з архівазнаўства і архіўнай службы. Звязана з крыніцазнаўствам, якое таксама мае аб’ектам даследавання дакумент. Задачы Д.: павышэнне эфектыўнасці дакументацыйнага забеспячэння аператыўнага кіравання, барацьба з ростам выдаткавання паперы і павелічэння плошчаў, занятых пад сховішчы інфармацыі. Д. выконвае канкрэтныя патрэбы грамадства ў дакументальнай сферы: паляпшэнне якасці дакумента і прыстасаванне яго да ўмоў машыннай апрацоўкі інфармацыі; стварэнне машыначытальных дакументаў, мініяцюрызацыя носьбітаў і пераход да бездакументных камунікацый; забеспячэнне выкарыстання дакументаў у аўтаматызаваных банках даных; стварэнне інфармацыйна-пошукавай сістэмы (ІПС) па дакументах, што функцыяніруюць у апараце, і яе сумяшчальнасць з ІПС дзярж. архіваў; распрацоўка рацыянальнай сістэмы ўліку і захоўвання дакументаў; наданне юрыд. сілы інфармацыі, запісанай на машынных носьбітах. З 1966 даследаваннямі ў галіне Д. займаўся Усесаюзны НДІ Д. і архіўнай справы; у якасці сураспрацоўшчыкаў тэм выступалі цэнтр. дзярж. архівы Беларусі. Пытаннямі Д. займаюцца аддзел справаводства і фарміравання Нац. архіўнага фонду Дзярж. к-та па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь і Бел. НДІ Д. і архіўнай справы (у 1992—95 Бел. н.-д. цэнтр Д., археаграфіі і архіўнай справы).

т. 6, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)