археа-

(гр. archaios = даўні)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «старажытны».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРХЕА...

(ад грэч. archaios старажытны, старадаўні),

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «старажытны», «які адносіцца да старажытнасці», напр., археалогія, археаптэрыкс.

т. 1, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

архео́граф

(ад археа- + -граф)

спецыяліст па археаграфіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

архео́лаг

(ад археа- + -лаг)

спецыяліст па археалогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

археазо́йскі

(ад археа- + гр. zoe = жыццё);

а-ая эра — тое, што і архей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

археагра́фія

(ад археа- + -графія)

навука, якая займаецца распрацоўкай пытанняў, звязаных з выданнем помнікаў пісьменнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

археацы́ты

(ад археа- + -цыты)

1) асобыя клетачныя элементы ў мезаглеі губак;

2) разнавіднасць амебацытаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

археаптэ́рыс

(ад археа- + гр. pteris = папараць)

вымерлая буйная папарацепадобная расліна, якая існавала ў дэвонекарбоне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

археаме́рыкс

(ад археа- + гр. meryks = алень)

старажытнае жвачнае ростам з ягня, якое жыло ў эацэнавую эпоху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

археало́гія

(ад археа- + -логія)

навука, якая вывучае быт і культуру даўніх часоў па знойдзеных пры раскопках рэчавых помніках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)