Арфей (міфал.) 1/463; 11/153

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРФЕ́Й,

у грэчаскай міфалогіі фракійскі спявак, сын музы Каліопы. Цудоўнымі спевамі і ігрой на кіфары ён зачароўваў багоў і людзей, утаймоўваў дзікія сілы прыроды. Паводле міфаў, Арфей удзельнічаў у паходзе арганаўтаў, лічыўся заснавальнікам арфічных культаў. Калі раптоўна памерла яго жонка Эўрыдыка, Арфей адправіўся за ёю ў царства мёртвых. Міф пра Арфея — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. вазы, фрэскі, карціны П.​Рубенса, Я.​Тынтарэта), л-ры (Авідзій, Вергілій), музыцы (К.​Глюк, Ф.​Ліст, І.​Стравінскі) і інш.

Арфей, які іграе на ліры. Мазаіка. 3 ст.

т. 1, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Арфе́й

(гр. Orpheus = імя чароўнага музыканта і спевака ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

перан. спявак з мілагучным голасам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

rpheus m - міф. Арфе́й

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АНЕ́ГІН (Onegin; сапр. Хофман; Hoffman) Сігрыд

(1.6.1891, Стакгольм — 16.6.1943),

нямецкая спявачка (кантральта, мецца-сапрана). Жонка рус. піяніста і кампазітара Я.​Б.​Львова (псеўд. Анегін). У 1912—31 салістка оперных т-раў Штутгарта, Мюнхена, Нью-Йорка («Метраполітэн-опера»), Берліна. Удзельніца Байройцкіх фестываляў. Найб. поспеху дасягнула выкананнем гал. партый у операх Р.​Вагнера. Сярод інш. партый: АрфейАрфей і Эўрыдыка» К.​В.​Глюка), Азучэна, Амнерыс («Трубадур», «Аіда», Дж.​Вердзі).

т. 1, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЗІЛІ́ДЭС ((Basilides) Марыя) (11.11.1886, Іольшва, Венгрыя — 26.9.1946),

венгерская спявачка (кантральта). Скончыла Муз. акадэмію імя Ф.​Ліста ў Будапешце (1911). Салістка Нар. оперы (Будапешт), з 1915 — Венг. дзярж. опернага т-ра. Сярод партый: АрфейАрфей» К.​Мантэвердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.​Бізэ), Даліла («Самсон і Даліла» К.​Сен-Санса), Ірадыяда («Саламея». Р.​Штрауса), кантральтавыя партыі ў операх Р.​Вагнера. Выконвала сола ў араторыях І.​С.​Баха, Г.​Ф.​Гендэля, рэквіеме В.​А.​Моцарта.

т. 2, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арферыён

(англ. orphereon, ад гр. Orpheus = Арфей)

струнны шчыпковы музычны інструмент тыпу гітары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВІЯРДО́-ГАРСІ́Я ((Viardot-Garsia) Паліна Мішэль) (18.7.1821, Парыж — 17/18.5.1910),

французская спявачка (мецца-сапрана), кампазітар. Дачка і вучаніца ісп. спевака М.Гарсія, сястра М.Малібран. Вучылася ў Ф.Ліста (фп.). У 1839—63 салістка Італьян. оперы ў Парыжы. Выступала на буйнейшых сцэнах Еўропы. Яе творчасць вылучалася віртуознай тэхнікай, глыбокім і экспрэсіўным увасабленнем муз.-сцэн. вобразаў: Сафо («Сафо» Ш.​Гуно), АрфейАрфей і Эўрыдыка» К.​Глюка), Разіна, Папялушка, Дэздэмона («Севільскі цырульнік», «Папялушка», «Атэла» Дж.​Расіні). Выкладала ў Парыжскай кансерваторыі (1871—75). Сярод яе вучняў Д.Арто. Аўтар камічных опер на лібр. І.​С.​Тургенева, рамансаў.

Літ.:

Розанов А. Полина Виардо-Гарсиа. 3 изд. Л., 1982.

Партрэт П.Віярдо-Гарсія. Мастак П.​Ф.​Сакалоў.

т. 4, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арфео́н

(фр. orpheon, ад гр. Orpheus = Арфей)

струнны шчыпковы клавішны музычны інструмент, разнавіднасць клавіра 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАГА́ЦІКАЎ (Юрый Іосіфавіч) (н. 28.2.1932, г. Янакіева Данецкай вобл., Украіна),

украінскі эстрадны спявак. Нар. арт. Украіны (1973), нар. арт. СССР (1985). Скончыў Харкаўскае муз. вучылішча (1959). З 1964 саліст Варашылаўградскай, з 1974 — Крымскай філармоній. Лаўрэат міжнар. конкурсу эстраднай песні «Залаты Арфей» (1969, Балгарыя). Прэмія Ленінскага камсамола 1983.

т. 2, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)