артэфа́кт

‘пабочны працэс’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. артэфа́кт
Р. артэфа́кту
Д. артэфа́кту
В. артэфа́кт
Т. артэфа́ктам
М. артэфа́кце

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

артэфа́кт

‘матэрыяльны аб’ект’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. артэфа́кт артэфа́кты
Р. артэфа́кта артэфа́ктаў
Д. артэфа́кту артэфа́ктам
В. артэфа́кт артэфа́кты
Т. артэфа́ктам артэфа́ктамі
М. артэфа́кце артэфа́ктах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АРТЭФА́КТ (ад лац. artefactum штучна зробленае),

стараж. рэч, якая зроблена ці мае сляды карыстання чалавекам. Элемент археалагічнай культуры, частка матэрыяльнай культуры пэўнага этапу, бо адлюстроўвае гісторыю яе развіцця. Сярод артэфакта вылучаюць культурнавызначальныя, этнавызначальныя («кіравальныя») і «датавальныя» рэчы, імпартныя, выпадковыя, запазычаныя і інш.

т. 1, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

артэфа́кт

(лац. artefactum = умела зробленае)

працэс, які ўзнікае часам пры даследаванні арганізма пад уздзеяннем на яго саміх умоў даследавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

artefact [ˈɑ:tɪfækt] n. артэфа́кт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)