Літаратурна-артыстычнае таварыства (1908) 7/311

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЕ ЛІТАРАТУ́РНА-АРТЫСТЫ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА,

грамадская літ.-маст. і асветніцкая арг-цыя ліберальна-дэмакр. кірунку. Існавала ў Мінску ў 1906—09. Створана членамі забароненага Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Кіраўнікі: В.​Чавусаў, К.​Фальковіч, В.​Аляксандрава, А.​Аляксандраў, Д.​Мейчык, В.​Сушчынскі, К.​Урсыновіч і інш. Мела драм., літ., маст. і муз. секцыі. Аматары паставілі больш за 60 спектакляў, у т. л.: «Гора ад розуму» А.​Грыбаедава, «Вішнёвы сад», «Дзядзька Ваня» і «Іванаў» А.​Чэхава, «Плады асветы» Л.​Талстога і «Ганна Карэніна» паводле яго аднайм. рамана, «Ідыёт» паводле Ф.​Дастаеўскага, «Мар’я Іванаўна» і «Яўрэі» Я.​Чырыкава, «Рэвізор» М.​Гогаля і інш. Літ. секцыя т-ва арганізавала шэраг лекцый і літ. чытанняў: «Драматургія Ібсена» і «Морыс Метэрлінк» Ю.​Айхенвальда, «Маладая руская паэзія» і «Апошнія парасткі рускай паэзіі» Я.​Анічкава, «Талстой і Андрэеў: паралельная характарыстыка» У.​Самойлы, «Паходжанне права і яго сутнасць» Мейчыка, «Санін» М.​Арцыбашава» У.​Майстраха і інш. Маст. секцыя наладзіла 4-ю выстаўку жывапісу і графікі ў Мінску (1908). Муз. секцыя аб’ядноўвала каля 400 прафес. музыкантаў і аматараў, наладжвала лекцыі і канцэрты. Спыніла дзейнасць у выніку фін. банкруцтва.

У.​М.​Конан.

т. 10, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

артысты́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. артысты́чны артысты́чная артысты́чнае артысты́чныя
Р. артысты́чнага артысты́чнай
артысты́чнае
артысты́чнага артысты́чных
Д. артысты́чнаму артысты́чнай артысты́чнаму артысты́чным
В. артысты́чны (неадуш.)
артысты́чнага (адуш.)
артысты́чную артысты́чнае артысты́чныя (неадуш.)
артысты́чных (адуш.)
Т. артысты́чным артысты́чнай
артысты́чнаю
артысты́чным артысты́чнымі
М. артысты́чным артысты́чнай артысты́чным артысты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

артысты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. артысты́чны артысты́чная артысты́чнае артысты́чныя
Р. артысты́чнага артысты́чнай
артысты́чнае
артысты́чнага артысты́чных
Д. артысты́чнаму артысты́чнай артысты́чнаму артысты́чным
В. артысты́чны (неадуш.)
артысты́чнага (адуш.)
артысты́чную артысты́чнае артысты́чныя (неадуш.)
артысты́чных (адуш.)
Т. артысты́чным артысты́чнай
артысты́чнаю
артысты́чным артысты́чнымі
М. артысты́чным артысты́чнай артысты́чным артысты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

літарату́рна-артысты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. літарату́рна-артысты́чны літарату́рна-артысты́чная літарату́рна-артысты́чнае літарату́рна-артысты́чныя
Р. літарату́рна-артысты́чнага літарату́рна-артысты́чнай
літарату́рна-артысты́чнае
літарату́рна-артысты́чнага літарату́рна-артысты́чных
Д. літарату́рна-артысты́чнаму літарату́рна-артысты́чнай літарату́рна-артысты́чнаму літарату́рна-артысты́чным
В. літарату́рна-артысты́чны (неадуш.)
літарату́рна-артысты́чнага (адуш.)
літарату́рна-артысты́чную літарату́рна-артысты́чнае літарату́рна-артысты́чныя (неадуш.)
літарату́рна-артысты́чных (адуш.)
Т. літарату́рна-артысты́чным літарату́рна-артысты́чнай
літарату́рна-артысты́чнаю
літарату́рна-артысты́чным літарату́рна-артысты́чнымі
М. літарату́рна-артысты́чным літарату́рна-артысты́чнай літарату́рна-артысты́чным літарату́рна-артысты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ФАЕ́ (франц. foyer літар. — ачаг),

памяшканне ў тэатры, філармоніі, кінатэатры, у якім глядач знаходзіцца перад пачаткам спектакля, канцэрта, фільма, і для яго адпачынку ў час антракту. Артыстычнае Ф. — памяшканне для адпачынку артыстаў.

т. 16, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і пад.).

Эстрадны а.

Артысты цырка.

Оперны а.

Заслужаны а.

2. перан. Пра таго, хто валодае высокім майстэрствам у якой-н. галіне (разм.).

Гэта ж а. у сваёй справе.

|| ж. арты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 1 знач.).

|| прым. артысты́чны, -ая, -ае.

Артыстычнае фае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арт-шо́у

(англ. art show, ад art = мастацтва + show = відовішча, паказ)

яркае артыстычнае прадстаўленне.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

МУЗЫ́ЧНЫЯ ТАВАРЫ́СТВЫ,

аб’яднанні прафес. музыкантаў і аматараў музыкі, якія маюць на мэце пашырэнне муз. культуры, прапаганду і вывучэнне муз. мастацтва ці асобных яго відаў. Падзяляюцца на выканальніцкія (хар., аркестравыя, камерныя), навук., асветныя, творчыя. Існуюць т-вы нац. і міжнародныя (Міжнар. т-ва сучаснай музыкі, Міжнароднае таварыства музыказнаўства, Міжнар. т-ва муз. выхавання, Міжнар. савет нар. музыкі; многія з іх уваходзяць у Міжнародны музычны савет пры ЮНЕСКА).

Першыя М.т. — муз. акадэміі — узніклі ў Італіі ў 16 ст. У 17 ст. падобныя т-вы («калегіум музікум») з’явіліся ў інш. еўрап. краінах. У 18 ст. ўзніклі канцэртныя, т. зв. філарманічныя М.т. У 19 ст. пашырыліся аматарскія хар. т-вы, т-вы па прапагандзе музыкі і выданні твораў асобных кампазітараў (Бахаўскае, Гендэлеўскае, Вагнераўскае і інш.). У Расіі першае М.т. ўзнікла ў Пецярбургу («Музычны клуб», 1772). Існавалі таксама Пецярбургскае філарманічнае т-ва (1802), Рус. муз. т-ва (1859—1917), Музычна-этнаграфічная камісія, Рус. харавое т-ва (Масква, 1878), Маскоўскае філарманічнае т-ва (1883). У 1923 створаны Асацыяцыя сучаснай музыкі і Рас. асацыяцыя пралетарскіх музыкантаў (РАПМ), на аснове якой у 1932 заснаваны Саюз кампазітараў Расіі. 3 інш. М.т. — Аб’яднанне рэв. кампазітараў і муз. дзеячаў (1925—32), Усеўкраінскае муз. т-ва імя Леантовіча (1921—28), Усеўкраінскае т-ва рэв. музыкантаў (1928—32), Усерас. хар. т-ва (з 1957).

На Беларусі аб’яднанні прафес. музыкантаў і аматараў пашырыліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. Існавалі; Мінскае музычна-літаратурнае таварыства, Мінскае муз. т-ва (1880), Віцебскае т-ва аматараў муз. і драм. мастацтва (1883), Брэсцкае муз.-драм. т-ва аматараў (1885), Магілёўскае муз.-драм. т-ва (1886), Мінскае муз.-драм. т-ва (1893), Мінскі муз. гурток (1896), Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, Магілёўскі літаратурна-музычна-драматычны гурток, Мінскае літаратурна-артыстычнае таварыства, Віцебскі музычна-драматычны гурток, Слуцкае літ.-артыстычнае т-ва (1906), Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Мінскае таварыства сяброў музыкі, Т-ва імя А.​Рубінштэйна ў Віцебску (1920-я г.), «Музыку — масам» у Мінску (з 1929). Бел. кампазітары ўваходзілі ў Т-ва драм. пісьменнікаў і кампазітараў (з 1926), пазней стварылі кампазітарскую секцыю пры Бел. асацыяцыі пралет. пісьменнікаў і паэтаў (1928—32). Саюз кампазітараў Беларусі напачатку існаваў як аўтаномная секцыя Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1938 самастойны. У. 1987 створаны Саюз музычных дзеячаў Беларусі (да 1991 муз. т-ва Беларусі).

А.​Л.​Капілаў.

т. 11, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМЕ́ТАНА (Smetana) Бедржых (2.3.1824, г. Літамішль, Чэхія — 12.5.1884),

чэшскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, музычна-грамадскі дзеяч; заснавальнік чэшскай муз. класікі. Скончыў прыватную муз. школу ў Празе (1847). Вучань І.​Прокша. У 1848 адкрыў сваю муз. школу, якая пазней стала цэнтрам канцэртнай і асветніцкай дзейнасці прагрэс. чэш. музыкантаў. З 1856 канцэртаваў у Швецыі. З 1861 у Чэхіі, узначаліў артыстычнае т-ва «Умелецка бяседа», кіраваў мужч. хорам «Глагол пражскі», пісаў для яго хоры на словы чэш. паэтаў, папулярызаваў музыку айч. і інш. слав. кампазітараў. У 1866—74 дырыжор Нац. т-ра оперы. Выступаў як муз. крытык. Пачынальнік розных жанраў нац. оперы і праграмнага сімфанізму. Яго творчасць, заснаваная на нар.-песенных інтанацыях і рытмах, вызначаецца яркім нац. каларытам, дэмакратычнасцю, патрыят. накіраванасцю, працягвае традыцыі рамант. праграмнага сімфанізму Ф.​Ліста. Сярод твораў: оперы лірычна-камічная «Прададзеная нявеста» і гераічна-патрыят. «Брандэнбуржцы ў Чэхіі» (абедзве паст. 1866), трагічная «Далібар» (паст. 1868), «Дзве ўдавы» (паст. 1874), эпічная «Лібуша» (паст. 1881); для арк. — «Трыумфальная сімфонія» (1854), «Урачыстая уверцюра» (1849); сімф. паэмы «Рычард III» (1858), «Лагер Валенштэйна» (1859), «Гакон Ярл» (1861); цыкл з 6 праграмных сімф. паэм «Мая Радзіма» (1858—79); 2 стр. квартэты (1876, 1883), фп. трыо, п’есы для фп., у т. л. «Чэшскія танцы» (2 сшыткі, 1877, 1879), хоры, песні і інш. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паст. опера С. «Прададзеная нявеста» (1949). З 1946 штогод у дзень смерці С. праводзіцца Міжнар. муз. фестываль «Пражская вясна», які адкрываецца выкананнем яго твораў.

Літ.:

Мартынов И.И. Бедржих Сметана. М., 1963;

Гулинская З.К. Бедржих Сметана. М., 1968;

Крунтяева Т. Бедржих Сметана, 1824—1884: Попул. моногр. 2 изд. Л., 1988.

І.​Ю.​В’югінава.

Б.Сметана.

т. 15, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)