Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
арсена́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Склад зброі і ваеннай амуніцыі.
А. крэпасці.
2. Прадпрыемства, якое вырабляе зброю і ваенную амуніцыю (уст.).
3.перан. Запас, вялікая колькасць чаго-н.
А. ведаў.
|| прым.арсена́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арсена́лм., прям., перен.арсена́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арсена́лв разн. знач.арсена́л, -ла м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арсена́л, ‑а, м.
1. Склад зброі і ваеннай амуніцыі. Арсенал Пётрапаўлаўскай крэпасці.//перан.; чаго. Запас, вялікая колькасць чаго‑н. Арсенал выхаваўчых сродкаў. □ Мы павінны дамагацца, каб кожная новая кніга, што выходзіць у свет, ішла ў арсенал бальшавіцкай зброі.Чорны.На яе [прыказкі] ўзбраенні — увесь арсенал сатырычных сродкаў — ад іранічнай усмешкі да знішчальнага сарказму.Шкраба.
2.Уст. Прадпрыемства, якое вырабляе і рамантуе зброю і ваенную амуніцыю.
[Фр. arsenal.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Арсенал 1/455
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Арсенал (Маск. Крэмль) 6/160
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕНА́Л
(франц. arsenal),
установа для захоўвання ваеннай зброі і боепрыпасаў. Узніклі ў 16 ст. Да канца 19 ст. займаліся таксама вырабам, рамонтам і зборкай узбраення і боепрыпасаў. У Расіі гал. арсеналы былі ў Маскве, Пецярбургу, у Англіі — у Вуліджы, у Францыі — у Ліёне, у Германіі — у Мюнхене, у Італіі — у Турыне, у ЗША — у Спрынгфілдзе. У 20 ст., калі вытв-сць зброі была вылучана ў самастойную галіну прам-сці, арсеналы сталі выконваць функцыі базаў і складоў рознага прызначэння. У Францыі і ЗША арсеналамі наз. некаторыя суднабуд. заводы.
На Беларусі арсеналы (цэйхгаузы) будавалі ў вял. замках, абарончых вузлах гарадоў, сядзібна-палацавых комплексах. У мураваных або драўляных 1- або 2-павярховых будынках вылучаліся памяшканні, дзе захоўваліся гарматы, ручныя стрэльбы, халодная зброя, запасы пораху, ядраў, куль і інш. У 17—18 ст. арсеналы існавалі ў Слуцку, Крычаве, Бабруйску і інш. гарадах, у 19 ст. — у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях.