арніта-

(гр. ornis, -ithos = птушка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «птушка».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРНІТА... [ад грэч. ornis (ornithos) птушка],

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «які адносіцца да птушак», напр., арніталогія, арнітафауна.

т. 1, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арніто́лаг

(ад арніта- + -лаг)

спецыяліст па арніталогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арнітало́гія

(ад арніта- + -логія)

раздзел заалогіі, які вывучае птушак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРНІТО́З (ад арніта... + ...оз),

псітакоз, вострая інфекцыйная хвароба дзікіх і свойскіх птушак, млекакормячых жывёл і чалавека. Узбуджальнік — хламідыя Chlamidia psittaci. У птушак суправаджаецца пашкоджаннем парэнхіматозных органаў, кішэчніка, паветраносных мяшкоў, ц. н. с. Крыніца інфекцыі — хворыя і перахварэлыя птушкі, асабліва ўспрымальны да яе маладняк. У мэтах прафілактыкі ўводзяць каранцін на птушкафермах, робяць дэзінфекцыю. Жывёлы і чалавек заражаюцца ад птушак і праз інфіцыраваныя яйцы. Характэрныя прыкметы: слабасць, санлівасць, панос, адсутнасць апетыту, дрыжыкі, выдзяленні з носа, цяжкае дыханне, кан’юнктывіт, паралічы, запаленне лёгкіх. Лячэнне тэрапеўтычнае.

т. 1, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арнітаптэ́р

(ад арніта- + -птэр)

лятальны апарат з махаючымі крыламі, заснаваны на прынцыпе палёту птушак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арнітафа́уна

(ад арніта- + фауна)

сукупнасць птушак пэўнай мясцовасці або якога-н. адрэзка часу ў гісторыі Зямлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРНІТАХАРЫ́Я (ад арніта... + chōreō іду, пашыраюся),

распаўсюджванне насення і пладоў раслін, спораў грыбоў з дапамогай птушак; прыватны выпадак зоахарыі. Птушкі разносяць насенне і плады ў лапках, дзюбах або зашчочных мяшках (напр., жалуды і арэхі разносяць сойкі, кедроўкі і інш.) — сінарнітахарыя. Назапашваючы корм, птушкі хаваюць яго каля пнёў, пад мох і ў інш. месцы. Часам насенне не траціць усходжасці, калі праходзіць праз стрававальны тракт птушак (напр., аўсянкі, малінаўкі, дразды, амялушкі і інш. так пераносяць насенне рабіны, вішні, малін, каліны, чарніц, чаромхі і інш. раслін) — эндаарнітахарыя. Арнітахарыя адбываецца таксама пры выпадковым пераносе птушкамі пладоў, насення і спораў, якія прыліпаюць да пер’я, дзюбы і лапак — эпізоахарыя.

т. 1, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арнітары́нхус

(ад арніта- + гр. rynchos = дзюба)

млекакормячае атрада аднапраходных, якое пашырана ў Паўд. Аўстраліі і на востраве Тасманія; качканос.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арнітафілі́я

(ад арніта- + -філія)

апыленне некаторых раслін, у асноўным трапічных, пры дапамозе птушак (калібры, нектарніц і інш.); параўн. энтамафілія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)