Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
армату́раж., тех.армату́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
армату́ратехн.армату́ра, -ры ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
армату́ра, ‑ы, ж.
1. Сукупнасць прылад і прыстасаванняў для якога‑н. апарата, машыны, канструкцыі. Арматура паравога катла.// Камплект прадметаў для абсталявання электрычнага асвятлення. Асвятляльная арматура.
2. Сталёвы каркас жалезабетонных збудаванняў, а таксама сукупнасць металічных частак, якія ўводзяцца ў які‑н. матэрыял, у якое‑н. збудаванне, каб павялічыць іх трываласць.
[Ад лац. armatura — узбраенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Арматура 1/439; 4/401; 9/460
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРМАТУ́РА
(ад лац. armatura узбраенне, амуніцыя),
дапаможныя, звычайна стандартныя прылады, прыстасаванні і дэталі, неабходныя для забеспячэння нармальнай работы абсталявання і трываласці канструкцый. Арматура жалезабетонных канструкцый успрымае пераважна расцягвальныя намаганні і стварае папярэдняе напружанне. Падзяляецца на рабочую (разліковую), мантажную і размеркавальную (канструкцыйную). Арматура павінна быць трывалая, пластычная, вязкая, добра зварвацца.
Найб. пашырана арматура стальная стрыжнёвая (гарачакачаная, умацаваная тэрмічна і выцягваннем) і драцяная (арматурны дрот, пасмы, канаты, тканыя і зварныя сеткі). Дыям. стрыжнёвай арматуры 6—90 мм, драцяной 3—8 мм. Для паляпшэння счаплення арматуры з бетонам ёй надаюць перыядычны профіль. У якасці арматуры жалезабетонных канструкцый выкарыстоўваюць таксама шкловалакно і вырабы з яго, шклапластыкі і інш.Арматура трубаправодная рэгулюе цячэнне вадкасці, паліва, газу, пары па трубах. Падзяляецца на запорную, рэгулявальную, вадазборную і засцерагальную (вентылі, краны, засаўкі, клапаны, рэгулятары ціску, кандэнсатаадводчыкі і інш.). Арматура электратэхнічная — шчыткі, патроны, выключальнікі, штэпсельныя разеткі і вілкі, некаторыя дэталі эл. машын, дэталі і прыстасаванні для мацавання ізалятараў і правадоў і інш.Арматура святлотэхнічная — часткі асвятляльных прыстасаванняў, прызначаныя для размеркавання светлавога патоку і аховы вачэй ад яркіх прамянёў, для падводу эл. току, прымацавання і аховы лямпаў ад пашкоджанняў і інш.Арматура пячная (металургічных пячэй) — сукупнасць метал. частак, якія павялічваюць трываласць печы і ахалоджваюць яе вонкавую паверхню.