бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1959). Выкладчык БДУ (з 1972). Даследуе пытанні сучаснага бел.тэатр. мастацтва. Аўтар манаграфіі «Ты і я» (1969) пра надзённыя праблемы т-ра, эцюдаў пра акцёраў «Купалаўцы» (1985), праблемных артыкулаў, творчых партрэтаў майстроў бел. тэатра, радыёцыкла пра гісторыю і сённяшні дзень бел. тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ВА (Любоў Пятроўна) (11.2.1902, г. Звянігарад — 26.1.1975),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1950). Вучылася ў кансерваторыі (1919—22), тэатр. тэхнікуме (1922—25) у Маскве. У 1926—33 артыстка муз. т-ра імя У.І.Неміровіча-Данчанкі. З 1955 у т-ры імя Массавета. Здымалася ў кіно: Анюта («Вясёлыя хлопцы»), Марыён Дыксан («Цырк»), Дуня («Волга-Волга»), прафесар Нікіціна і актрыса Шатрова («Вясна»); сярод роляў у тэатры: Нора («Нора» Г.Ібсена), Патрык Кэмпбэл («Мілы лгун» Дж.Кілці). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1950.
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1991). У 1948 скончыла студыю пры т-ры імя Я.Коласа, у якім і працавала. З 1959 у т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных і драм. роляў: Маланка («Машэка» В.Вольскага), Ягадка («Амністыя» М.Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Зуйчыха («Страсці па Аўдзею» І.Бутрамеева), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага), Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага). Дзярж. прэмія Беларусі 1989 (за ролі ў радыёспектаклях «Хамуціус» паводле А.Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа).