арка́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. арка́дны арка́дная арка́днае арка́дныя
Р. арка́днага арка́днай
арка́днае
арка́днага арка́дных
Д. арка́днаму арка́днай арка́днаму арка́дным
В. арка́дны (неадуш.)
арка́днага (адуш.)
арка́дную арка́днае арка́дныя (неадуш.)
арка́дных (адуш.)
Т. арка́дным арка́днай
арка́днаю
арка́дным арка́днымі
М. арка́дным арка́днай арка́дным арка́дных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

А́ТЫК

(ад грэч. attikos атычны),

сценка над карнізам, якая завяршае будынак і мае дэкар. значэнне. Часам адпавядае невысокаму паверху (т.зв. атыкавы паверх). Узнік у архітэктуры Стараж. Грэцыі, пашыраны ў Стараж. Рыме ў выглядзе высокай сценкі, якая завяршала трыумфальную арку і афармлялася рэльефамі або надпісамі. Выкарыстоўваўся ў архітэктуры готыкі, найб. шырока — у архітэктуры Адраджэння, барока, класіцызму. Асн. разнавіднасці атыка: суцэльны, балюстрадны і аркадны, грабеньчаты, шчытавы. На Беларусі вядомы з 16 ст. ў рэнесансавых палацах, грамадскіх будынках, храмах. Пашыраны ў 1950-я г. ў архітэктуры жылых і грамадскіх пабудоў.

т. 2, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)