аржа́нішча, -а, н.

Тое, што і іржышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аржа́нішча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аржа́нішча аржа́нішчы
Р. аржа́нішча аржа́нішч
аржа́нішчаў
Д. аржа́нішчу аржа́нішчам
В. аржа́нішча аржа́нішчы
Т. аржа́нішчам аржа́нішчамі
М. аржа́нішчы аржа́нішчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аржа́нішча ср., см. іржы́шча

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аржа́нішча Поле, дзе зжата жыта (БРС). Тое ж аржонне (Маладз., Слаўг.), аржы́ска (Вор.), аржэўнік (Леп., Слаўг.), аржышча (Арш., Грыг. 1851, Навагр., Паст., Слаўг., Смарг., Смален. Дабр.), ржэўнік, аржані́шча (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Аржаны́. Яшчэ Чачот адзначаў адсутнасць у беларускай мове кантынуантаў слова *ръжь пры наяўнасці прыметніка аржаны паралельна з жытні; праўда, у рукапісным слоўніку Грыгаровіча 1851 г. адзначана аржа ’жыта’ (Яшкін, 14). Слова аржаны фіксуецца ў старабеларускай мове (Булахаў, Працы IM, 7, 143), яго прыводзіць ужо Насовіч, яно шырока ўжываецца (Карскі, 1, 260), як і іншыя словы, утвораныя ад яго асновы: аржанішча, аржоння ’ржышча’, таксама: аржышча, (а)ржэўнік; параўн. назвы раслін: аржаніцааржэвінаСцяшк.); аржаніна ’жытні хлеб’ (Касп.); аржануха ’гарэлка’ (Нас.), ’зад’ (Мядзв.). Утворана з пратэтычным а‑ (іржышча — з пратэтычным і‑) і суф. ‑ан‑ ад агульнаслав. *rъžь ’жыта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)