аржані́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аржані́ца
Р. аржані́цы
Д. аржані́цы
В. аржані́цу
Т. аржані́цай
аржані́цаю
М. аржані́цы

Іншыя варыянты: аржа́ніца.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аржа́ніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аржа́ніца
Р. аржа́ніцы
Д. аржа́ніцы
В. аржа́ніцу
Т. аржа́ніцай
аржа́ніцаю
М. аржа́ніцы

Іншыя варыянты: аржані́ца.

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аржані́ца ж., бот. аржани́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аржаніца (р.) 1/430

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРЖА́НІЦА,

рака ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 130 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Крулеўшчына, цячэ ў межах Свянцянскіх град. Даліна трапецападобная, шыр. 0,4—1 км, ніжэй воз. Чачалёўскае (праз якое працякае) 2—2,5 км. Рэчышча шыр. 12—16 м, на працягу 19 км каналізаванае.

т. 1, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аржаны́. Яшчэ Чачот адзначаў адсутнасць у беларускай мове кантынуантаў слова *ръжь пры наяўнасці прыметніка аржаны паралельна з жытні; праўда, у рукапісным слоўніку Грыгаровіча 1851 г. адзначана аржа ’жыта’ (Яшкін, 14). Слова аржаны фіксуецца ў старабеларускай мове (Булахаў, Працы IM, 7, 143), яго прыводзіць ужо Насовіч, яно шырока ўжываецца (Карскі, 1, 260), як і іншыя словы, утвораныя ад яго асновы: аржанішча, аржоння ’ржышча’, таксама: аржышча, (а)ржэўнік; параўн. назвы раслін: аржаніцааржэвінаСцяшк.); аржаніна ’жытні хлеб’ (Касп.); аржануха ’гарэлка’ (Нас.), ’зад’ (Мядзв.). Утворана з пратэтычным а‑ (іржышча — з пратэтычным і‑) і суф. ‑ан‑ ад агульнаслав. *rъžь ’жыта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЯРО́ЗАЎКА, Бярэжвіца,

рака ў Беларусі, у Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 53 км. Пл. вадазбору 721 км². Пачынаецца з воз. Падлужнае, цячэ праз г. Глыбокае ў межах Свянцянскіх градаў, далей па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй ад г. п. Шаркаўшчына. Асн. прытокі: Аржаніца і Маргва (злева), Дабрылаўка і Стуканаўка (справа).

Даліна да ўпадзення Маргвы трапецападобная, на астатнім працягу вузкая, шыр. 500—3000 м. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 50—500 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 км у верхнім цячэнні і 1,5 км каля в. Юльянова Шаркаўшчынскага р-на.

т. 3, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)