арда́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. о́рды, орд і арда́ў, ж.

1. гіст. Назва дзяржаўнага аб’яднання ў старажытных цюркскіх вандроўных народаў.

Залатая а.

2. перан. Варожае войска; натоўп, банда, зграя.

Фашысцкія орды.

|| прым. арды́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Арда́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Арда́
Р. Арды́
Д. Ардзе́
В. Арду́
Т. Ардо́й
Ардо́ю
М. Ардзе́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арда́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. арда́ о́рды
арды́
Р. арды́ о́рд
о́рдаў
Д. ардзе́ о́рдам
В. арду́ о́рды
арды́
Т. ардо́й
ардо́ю
о́рдамі
М. ардзе́ о́рдах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арда́ ж., ист., перен. орда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арда́, ‑ы, ДМ ‑дзе; мн. орды, ‑аў; ж.

1. Назва дзяржаўных утварэнняў, якія вылучыліся пасля драблення мангольскай дзяржавы Чынгісхана, а таксама стаўка, месцазнаходжанне яе правіцеляў. Залатая арда. Крымская арда. Астраханская арда. // Назва саюзаў вандроўных плямёнаў.

2. Мангола-татарскае войска, якое ўварвалася ў межы старажытнай Русі. // Пра полчышчы азвярэлых варожых войск. Фашысцкія орды. □ Паўстань, народ, злучы ўсе сілы Супроць тэўтонскае арды, Супроць пачвары тупарылай, Што нішчыць сёлы, гарады! Колас.

3. перан. Шумны і неарганізаваны натоўп, зборышча. Наляцелі скурадзёры — Паны чорнаю ардой. Танк.

[Ад цюрк. ordu — палатка хана.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арда 1/427

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРДА́,

1) у цюркскіх і мангольскіх народаў першапачатковая ваенна-адм. арг-цыя або аб’яднанне некалькіх плямёнаў, лагер качэўнікаў; у сярэдневяковых цюрка-манг. феад. дзяржавах сталіца, стаўка хана. Адсюль назва дзяржаў, а таксама саюзаў качавых плямёнаў (напр., Залатая Арда, Крымская Арда).

2) Устарэлы тэрмін, які абазначае першапачатковую форму грамадскай арганізацыі чалавецтва — першабытны статак.

3) У пераносным сэнсе арда — шматлікае неарганізаванае зборышча людзей, натоўп.

т. 1, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Арда (в.) 1/427; 6/19 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

арда́

(цюрк. ordu)

1) дзяржава, саюз плямён у старажытных цюркскіх народаў (напр. Залатая а.);

2) цюркскае войска, якое ўрывалася ў межы Стараж. Русі;

3) перан. полчышчы азвярэлых варожых войск;

4) перан. шумны неарганізаваны натоўп.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Арда́ ’татарскае войска’, ’саюз плямён, дзяржава ў старажытных усходніх народаў’, ’шумны, неарганізаваны тлум’ (БРС), ’дружына жаніха, што едзе за нявестай’ (таксама ірда — Нікольскі, 55), арду тварыць суматоха, дзіцячыя гульні’ (Нас. Сб.; Янкоўскі, докт. дыс., 1, 333). Старажытнарускае (з 1307) працягваецца ў старабеларускай, дзе таксама гортаарда’ (Булыка., Запазыч., 228). Рус., укр. орда́ ў розных значэннях. Канчатковая крыніца цюрк. ordu (ortu) ’лагер, стан войска, рэзідэнцыя хана’ ўжо ў старажытнацюркскіх мовах (Др.-тюрк.), вядома ў многіх цюркскіх мовах. Усходнеславянскае слова з цюркскай; ст.-бел. горта (1691) праз польскую з нямецкай (параўн. Брукнер, 381). Фасмер, 3, 150; БМ, 43, Курс суч., 161. Ірда, магчыма, з украінскай. Думка Бугі, 2, 507 (параўн. таксама Жучкевіч, Топон., 159), пра паходжанне бел. арда ’шум, беспарадак’ з літ. ardà ’спрэчка’ малаверагодна: аналагічныя значэнні вядомы і ў іншых славянскіх мовах. Супрун, Зб. Крымскаму, 126–127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)