аргенці́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аргенці́нскі аргенці́нская аргенці́нскае аргенці́нскія
Р. аргенці́нскага аргенці́нскай
аргенці́нскае
аргенці́нскага аргенці́нскіх
Д. аргенці́нскаму аргенці́нскай аргенці́нскаму аргенці́нскім
В. аргенці́нскі (неадуш.)
аргенці́нскага (адуш.)
аргенці́нскую аргенці́нскае аргенці́нскія (неадуш.)
аргенці́нскіх (адуш.)
Т. аргенці́нскім аргенці́нскай
аргенці́нскаю
аргенці́нскім аргенці́нскімі
М. аргенці́нскім аргенці́нскай аргенці́нскім аргенці́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аргенці́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аргенцінцаў, Аргенціны. Аргенцінскія стэпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аргенці́нскі argentínisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

А́НГЛА-АРГЕНЦІ́НСКІ КАНФЛІ́КТ 1982, Фалклендская вайна,

ваенныя дзеянні паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй у крас.—чэрв. 1982 за Фалклендскія (Мальвінскія) а-вы і в-аў Паўд. Георгія. Спасылаючыся на свае гіст. правы, Аргенціна 2—3 крас. высадзіла дэсант на Фалклендскія а-вы і Паўд. Георгію. Англ. гарнізон (каля 100 чал.) і губернатар а-воў былі высланы на радзіму. У адказ брыт. ўрад разарваў адносіны з Аргенцінай і адправіў да Фалклендаў ваен. эскадру (каля 40 баявых караблёў з 10 тыс. марскіх пехацінцаў). Міжнар. намаганні па мірным вырашэнні канфлікту пацярпелі няўдачу. У выніку баявых дзеянняў (канец крас. — май) патоплены аргенцінскі крэйсер «Хенераль Бельграна» і англ. эсмінец «Шэфілд». 21 мая пачаўся штурм Фалклендскіх а-воў. 15 чэрв. аргенцінскія войскі капітулявалі. Аргенціна страціла 1300 чал., Англія — 250 забітымі і 300 параненымі. Вялікабрытанія стварыла на а-вах ваен.-паветр. і ваен.-марскую базы з 7-тысячным гарнізонам. Паражэнне Аргенціны прывяло да звяржэння ўлады ваенных у краіне.

т. 1, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аргенти́нский аргенці́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

argentínisch a аргенці́нскі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МАРАДО́НА (Maradona) Дыега Арманда (н. 30.12.1960, г. Ланус, Аргенціна),

аргенцінскі спартсмен (футбол). Чэмпіён свету (1979 сярод юнакоў; 1986); сярэбраны прызёр (1990). Чэмпіён Аргенціны (1981), Італіі (1987, 1990). Уладальнік Кубкаў: УЕФА (1989), Іспаніі (1983), Італіі (1987). З 1994 трэнер футбольных клубаў Аргенціны, прадпрымальнік.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЛЬШТЭ́ЙН (Milstein) Сезар (н. 8.10.1927, г. Баія-Бланка, Аргенціна),

аргенцінскі біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Буэнас-Айрэскі ун-т (1952), працаваў у ім. У 1958—61 і з 1963 у Кембрыджскім ун-це. Навук. працы па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел. Нобелеўская прэмія 1984 (разам з Н.К.Ерне і Г.Кёлерам).

С.Мільштэйн.

т. 10, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́РНІ (Berni) Антоніо (14.5.1905, г. Расарыо, Аргенціна — 1981),

аргенцінскі жывапісец. Адзін з заснавальнікаў нац. рэалістычнай школы, т.зв. «новага рэалізму» ў 1930-я г. Зрабіў шэраг размалёвак у Буэнас-Айрэсе і Нью-Йорку (з Д.Сікейрасам, Х.​К.​Кастаньіна, Л.​Э.​Спілімберга і інш.) на тэмы жыцця і гісторыі аргенцінскага народа. У карціне «Поўнач над светам» пад уражаннем грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39 стварыў вобраз нар. мужнасці і жалобы.

т. 3, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСТАНЫ́НА (Castagnino) Хуан Карлас (18.11.1908, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна — 21.4.1972),

аргенцінскі мастак; прадстаўнік аргенцінскага «новага рэалізму». Вучыўся ў Вышэйшай нац. маст. школе ў Буэнас-Айрэсе (1929—34). У 1938—40 працаваў у Італіі, Францыі, Іспаніі. Майстар манум. жывапісу, станковай карціны і графікі. Сярод твораў: «Жанчына з Пармы» (1944), «Чалавек з ракі» (1948), «Селянін» (1951); размалёўкі «Чалавек — Космас — Надзея» (1959) у «Парыжскай галерэі», «Вуліца прачынаецца» (1961) у галерэі «Абеліск» у Буэнас-Айрэсе і інш.

т. 8, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)