Арахніды 7/591, гл. Павукападобныя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

арахні́ды

(н.-лац. arachnida, ад гр. arachne = павук)

клас беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх, да якога належаць павукі, скарпіёны, сальпугі, ілжэскарпіёны, сенакосцы, кляшчы, пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды; павукападобныя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арахні́д

‘павукападобная жывёла’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арахні́д арахні́ды
Р. арахні́да арахні́даў
Д. арахні́ду арахні́дам
В. арахні́да арахні́даў
Т. арахні́дам арахні́дамі
М. арахні́дзе арахні́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)