ара́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ара́льны ара́льная ара́льнае ара́льныя
Р. ара́льнага ара́льнай
ара́льнае
ара́льнага ара́льных
Д. ара́льнаму ара́льнай ара́льнаму ара́льным
В. ара́льны (неадуш.)
ара́льнага (адуш.)
ара́льную ара́льнае ара́льныя (неадуш.)
ара́льных (адуш.)
Т. ара́льным ара́льнай
ара́льнаю
ара́льным ара́льнымі
М. ара́льным ара́льнай ара́льным ара́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ара́льны orl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ара́льны

(н.-лац. oralis, ад лац. os, oris = рот)

біял. ротавы, размешчаны ў вобласці рота (параўн. абаральны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

фека́льна-ара́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фека́льна-ара́льны фека́льна-ара́льная фека́льна-ара́льнае фека́льна-ара́льныя
Р. фека́льна-ара́льнага фека́льна-ара́льнай
фека́льна-ара́льнае
фека́льна-ара́льнага фека́льна-ара́льных
Д. фека́льна-ара́льнаму фека́льна-ара́льнай фека́льна-ара́льнаму фека́льна-ара́льным
В. фека́льна-ара́льны (неадуш.)
фека́льна-ара́льнага (адуш.)
фека́льна-ара́льную фека́льна-ара́льнае фека́льна-ара́льныя (неадуш.)
фека́льна-ара́льных (адуш.)
Т. фека́льна-ара́льным фека́льна-ара́льнай
фека́льна-ара́льнаю
фека́льна-ара́льным фека́льна-ара́льнымі
М. фека́льна-ара́льным фека́льна-ара́льнай фека́льна-ара́льным фека́льна-ара́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абара́льны

(ад лац. ab = ад, супраць + аральны)

біял. процілеглы роту, размешчаны ў частцы цела, процілеглай вобласці рота (параўн. аральны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

oral [ˈɔ:rəl] adj.

1. ву́сны; сло́ўны, на сло́вах;

an oral examination ву́сны экза́мен

2. ара́льны, ро́тавы;

oral hygiene гігіе́на ро́тавай по́ласці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

orl

a

1) ву́сны

2) звя́заны з ро́там, ара́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГЕПАТЫ́Т ІНФЕКЦЫ́ЙНЫ,

Боткіна хвароба, вострая інфекц. хвароба чалавека з пераважным пашкоджаннем печані. Узбуджальнікі гепатыту інфекцыйнага — РНК-змяшчальныя вірусы A, C, E, D (дэльта-агент, які складаецца з антыгену і малекулы РНК) і ДНК-змяшчальны вірус B (часціца Дэйна). Адрозніваюць гепатыт інфекцыйны — A і E, якім характэрны фекальна-аральны механізм перадачы (харч. прадукты, вада, быт. кантакты), і парэнтэральныя (сываратачныя) гепатыт інфекцыйны — B, C і D, што перадаюцца пры пераліваннях крыві ці сывараткі. Крыніца інфекцыі — хворыя на гепатыт і вірусаносьбіты.

У арганізме чалавека вірусы пранікаюць ў лімфатычныя вузлы, потым у кроў з наступнай генералізацыяй інфекцыі (першасная вірусемія) і інтэнсіўным размнажэннем іх у печані («гепатагенная фаза»). З печані вірусы трапляюць у кроў, што значна павялічвае аб’ёмы вірусеміі (другасная стадыя) і абумоўлівае хвалепадобнае цячэнне, абвастрэнні і рэцыдывы хваробы. Інкубацыйны перыяд пры гепатыце інфекцыйным — 20—45, пры парэнтэральным — 60—160 сутак. У пераджаўтушны перыяд (1—2 тыдні) пры гепатыце інфекцыйным назіраецца страта апетыту, ірвота, адчуванне цяжару ў падмышачнай вобласці, пры парэнтэральным — болі ў суставах і мышцах. Іншы раз гепатыт інфекцыйны пачынаецца з жаўтухі, якая напачатку ахоплівае склеры, паднябенне, потым скуру. Прыкметы хваробы: павялічаная печань, магчымы сверб скуры, парушэнне сну, галаўныя болі, мача цёмная, кал ахалічны. Жаўтушны перыяд цягнецца 2—4 тыдні. Лячэнне: спец. рэжым і харчаванне, вітаміны, кіслародатэрапія і інш.

П.Л.Новікаў.

т. 5, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)