арабе́ска
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
арабе́ска |
арабе́скі |
| Р. |
арабе́скі |
арабе́сак |
| Д. |
арабе́сцы |
арабе́скам |
| В. |
арабе́ску |
арабе́скі |
| Т. |
арабе́скай арабе́скаю |
арабе́скамі |
| М. |
арабе́сцы |
арабе́сках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
арабе́ска, -і, ДМ -бе́сцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак, лісця і пад. першапачаткова ў помніках арабскага мастацтва, пазней у арабскім стылі (спец.).
2. мн. Збор невялікіх літаратурных ці музычных твораў (кніжн.).
|| прым. арабе́скавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арабе́ска ж. арабе́ска, арабе́ск м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арабе́ска арабе́ска, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арабе́ска, ‑і, ДМ ‑цы; Р мн. ‑сак; ж.
1. Складаны арнамент фантастычнага характару з геаметрычных фігур і стылізаваных лісцяў, кветак і пад. — першаначаткова ў помніках арабскага мастацтва. Чырвонымі арабескамі Лісце лес ураніў. Караткевіч.
2. Невялікі музычны твор.
[Іт. arabesco.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРАБЕ́СКА,
жанр інструментальнай музыкі (гал. чынам для фп.); муз. п’еса звычайна вытанчанага характару, з багата арнаментаваным меладычным малюнкам і ўзорыстай фактурай. Арабеску пісалі Р.Шуман (першы ўзор), А.Лядаў, К.Дэбюсі і інш.
т. 1, с. 443
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арабе́ска
(іт. arabesco = арабскі)
1) складаны арнамент у выглядзе прыгожа пераплеценых геаметрычных фігур і лісцяў, кветак, раслін, жывёл;
2) невялікі музычны твор з арнаментаваным (гл. арнаментыка 2) меладычным малюнкам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
арабе́ск
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
арабе́ск |
арабе́скі |
| Р. |
арабе́ска |
арабе́скаў |
| Д. |
арабе́ску |
арабе́скам |
| В. |
арабе́ск |
арабе́скі |
| Т. |
арабе́скам |
арабе́скамі |
| М. |
арабе́ску |
арабе́сках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
арабе́ск м. арабе́ска, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
arabesque [ˌærəˈbesk] n. арабе́ска (у розных знач.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)