апіла́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. апіла́к
Р. апіла́ку
Д. апіла́ку
В. апіла́к
Т. апіла́кам
М. апіла́ку

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апіла́к

(ад лац. apis = пчала + lac = малако)

біягенны лекавы прэпарат, які ўяўляе сабой высушанае матачнае малако пчол; выкарыстоўваецца пры гіпатрафіі і адсутнасці апетыту ў маленькіх дзяцей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сталебето́н, -у, м.

Бетон з напаўняльнікам са стальных апілак замест гравію і шчэбеню.

|| прым. сталебето́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апі́лкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. апі́лкі
Р. апі́лак
Д. апі́лкам
В. апі́лкі
Т. апі́лкамі
М. апі́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апила́к фарм. апіла́к, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сталебето́н, ‑у, м.

Бетон з напаўняльнікам са стальных апілак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксілалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Штучны будаўнічы матэрыял з сумесі драўняных апілак, азбесту і інш. (прымяняецца для высцілання падлогі, вырабу перагародак і пад.).

[Ад грэч. xylon — дрэва і lithos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магналі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Будаўнічы матэрыял — вогнеўстойлівая маса з сумесі магнезіяльнага цэменту, драўняных апілак, азбеставых валокнаў і інш. напаўняльнікаў і фарбавальных рэчываў.

[Ад лац. magnesia — магнезія і грэч. líthos — камепь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піло́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пілаваць.

2. зб. Разм. Піламатэрыялы. Сеўшы на тоўстую сасновую пілоўку, дзед набраў прыгаршчы жоўтых апілак. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сталебето́н

(ад сталь + бетон)

бетон з напаўняльнікам са стальных апілак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)