апы́рсквальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для апырсквання раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апы́рсквальнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апы́рсквальнік апы́рсквальнікі
Р. апы́рсквальніка апы́рсквальнікаў
Д. апы́рсквальніку апы́рсквальнікам
В. апы́рсквальнік апы́рсквальнікі
Т. апы́рсквальнікам апы́рсквальнікамі
М. апы́рсквальніку апы́рсквальніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апы́рсквальнік м., с.-х. опры́скиватель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апы́рсквальнік, ‑а, м.

Апарат для апырсквання раслін. Ручны апырсквальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апырсквальнік 1/401

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АПЫ́РСКВАЛЬНІК,

машына для апырсквання раслін растворамі, суспензіямі ці эмульсіямі ядахімікатаў. Выкарыстоўваюць для барацьбы з пустазеллем, шкоднікамі і хваробамі, пры дэфаліяцыі і дэзінсекцыі памяшканняў. Бываюць самалётныя, трактарныя (прычапныя і навясныя) і ранцавыя; гідраўлічныя і вентылятарныя.

У гідраўлічных апырсквальніках рабочая вадкасць распыльваецца фарсункамі за кошт лішкавага ціску ў гідрасістэмах. У вентылятарных вадкасць распыльваецца, акрамя фарсунак, паветраным патокам ад вентылятара. На Беларусі асвойваецца вытв-сць гідраўлічных апырсквальнікаў (ОПШ-15М) з дадатковым абсталяваннем для прыгатавання раствораў пестыцыдаў непасрэдна ў апырсквальніках.

Л.​Я.​Сцяпук.

Навясны універсальны апырсквальнік ОН-400.
Прынцыповая схема апырсквальніка ОПШ-15М: Б1, Б2 — бакі асноўны і дадатковы; П — помпа; РЦ — рэгулятар ціску напорнай магістралі; МН — манометр; К1, К2 — калектары напорны і зліўны; Ф1, Ф2, Ф3 — фільтры; В1, В2, В3 — вентылі; УМ — узроўнямеры; КМ1, КМ2 — краны; Р — рухавік мяшалкі; Э1, Э2 — эжэктары; СЦ, СПР1, СПР2, СК1, СК2 — цэнтральная, прамежкавыя і крайнія секцыі штангі; РВ — распыляльнік; ВП — выканаўчае прыстасаванне; ДС — датчык скорасці; РМ — расходамер; БК — блок кіравання.

т. 1, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абпы́рсквальнік м., см. апы́рсквальнік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обры́згиватель апы́рсквальнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опры́скиватель с.-х. апы́рсквальнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sprayer [ˈspreɪə] n.

1. пульверыза́тар

2. распыля́льнік; апы́рсквальнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)