апыля́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Пераносчык пылку кветак з тычынак на песцік (насякомыя, птушкі, вецер, вада).

2. Тое, што і апыльвальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апыля́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апыля́льнік апыля́льнікі
Р. апыля́льніка апыля́льнікаў
Д. апыля́льніку апыля́льнікам
В. апыля́льнік апыля́льнікі
Т. апыля́льнікам апыля́льнікамі
М. апыля́льніку апыля́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апыля́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апыля́льнік апыля́льнікі
Р. апыля́льніка апыля́льнікаў
Д. апыля́льніку апыля́льнікам
В. апыля́льніка апыля́льнікаў
Т. апыля́льнікам апыля́льнікамі
М. апыля́льніку апыля́льніках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апыля́льнік м., бот. опыли́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апыля́льнік, ‑а, н.

1. Пераносчык пылку кветак з тычынак на песцік (насякомыя, птушкі, вецер, вада).

2. Тое, што і апыльвальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апыляльнік 1/400, 401

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

апы́львальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для апыльвання раслін; апыляльнік (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апы́львальнік, ‑а, м.

Апарат для апыльвання раслін; апыляльнік (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опыли́тель

1. бот. апыля́льнік, -ка м.;

2. с.-х. апыля́льнік, -ка м.; апы́рсквальнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БІЯТЫ́ЧНЫЯ ФА́КТАРЫ,

фактары вонкавага асяроддзя, у аснове дзеяння якіх ляжаць уплывы жыццядзейнасці адных арганізмаў на другія і на нежывое асяроддзе. Разам з абіятычнымі фактарамі і антрапагенным уздзеяннем на прыроду фарміруюць умовы жыцця мікраарганізмаў, раслін, жывёл, уплываюць на колькасць жывых арганізмаў і іх дынаміку. Дзеянне біятычных фактараў выяўляецца ўзаемаўплывам жывых арганізмаў, напр. узаемадзеянне драпежніка і ахвяры, паразіта і гаспадара, унутры- і міжвідавая канкурэнцыя, насякомае-апыляльнік і кветкавая расліна і інш. Сувязі паміж біятычнымі фактарамі ляжаць у аснове фарміравання трафічных ланцугоў.

т. 3, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)