АПТЫМІСТЫ́ЧНАЯ ПЯЧО́РА,

карставая гіпсавая пячора на Украіне, на З Падольскага ўзвышша, у міжрэччы рэк Серэт і Збруч. Гарызантальная, месцамі шматпавярховая, з буйнымі гротамі (Зялёны, Перакрыжаванне, Геолагаў і інш.). Па агульнай працягласці падземных хадоў і галерэй (157 км) займае 1-е месца ў Еўропе і 3-е ў свеце. У зах. ч. — азёры. Карнізы, друзы, гіпсавыя кветкі, сталактыты, нацёкі. Трапляецца пячорны жэмчуг. Адкрыта ў 1966. Помнік прыроды. Спелеатурызм.

т. 1, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аптымісты́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аптымісты́чны аптымісты́чная аптымісты́чнае аптымісты́чныя
Р. аптымісты́чнага аптымісты́чнай
аптымісты́чнае
аптымісты́чнага аптымісты́чных
Д. аптымісты́чнаму аптымісты́чнай аптымісты́чнаму аптымісты́чным
В. аптымісты́чны (неадуш.)
аптымісты́чнага (адуш.)
аптымісты́чную аптымісты́чнае аптымісты́чныя (неадуш.)
аптымісты́чных (адуш.)
Т. аптымісты́чным аптымісты́чнай
аптымісты́чнаю
аптымісты́чным аптымісты́чнымі
М. аптымісты́чным аптымісты́чнай аптымісты́чным аптымісты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аптымісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты аптымізмам, жыццярадасны. Але, нягледзячы на такое гарэнне і завіруху ў думках, пасля таго як убачыў таполі і раку, да.. [Шыковіча] вярнулася звычайная аптымістычная здольнасць любавацца навакольным: зімой, дрэвамі, жанчынамі, дзецьмі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драматычна-аптымістычны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драматычна-аптымістычны драматычна-аптымістычная драматычна-аптымістычнае драматычна-аптымістычныя
Р. драматычна-аптымістычнага драматычна-аптымістычнай
драматычна-аптымістычнае
драматычна-аптымістычнага драматычна-аптымістычных
Д. драматычна-аптымістычнаму драматычна-аптымістычнай драматычна-аптымістычнаму драматычна-аптымістычным
В. драматычна-аптымістычны
драматычна-аптымістычнага
драматычна-аптымістычную драматычна-аптымістычнае драматычна-аптымістычныя
Т. драматычна-аптымістычным драматычна-аптымістычнай
драматычна-аптымістычнаю
драматычна-аптымістычным драматычна-аптымістычнымі
М. драматычна-аптымістычным драматычна-аптымістычнай драматычна-аптымістычным драматычна-аптымістычных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трагеды́йна-аптымісты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трагеды́йна-аптымісты́чны трагеды́йна-аптымісты́чная трагеды́йна-аптымісты́чнае трагеды́йна-аптымісты́чныя
Р. трагеды́йна-аптымісты́чнага трагеды́йна-аптымісты́чнай
трагеды́йна-аптымісты́чнае
трагеды́йна-аптымісты́чнага трагеды́йна-аптымісты́чных
Д. трагеды́йна-аптымісты́чнаму трагеды́йна-аптымісты́чнай трагеды́йна-аптымісты́чнаму трагеды́йна-аптымісты́чным
В. трагеды́йна-аптымісты́чны (неадуш.)
трагеды́йна-аптымісты́чнага (адуш.)
трагеды́йна-аптымісты́чную трагеды́йна-аптымісты́чнае трагеды́йна-аптымісты́чныя (неадуш.)
трагеды́йна-аптымісты́чных (адуш.)
Т. трагеды́йна-аптымісты́чным трагеды́йна-аптымісты́чнай
трагеды́йна-аптымісты́чнаю
трагеды́йна-аптымісты́чным трагеды́йна-аптымісты́чнымі
М. трагеды́йна-аптымісты́чным трагеды́йна-аптымісты́чнай трагеды́йна-аптымісты́чным трагеды́йна-аптымісты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАРО́ЗАЎ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 12.2.1933, С.-Пецярбург),

расійскі спявак (бас). Нар. арт. СССР (1981). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1960). У 1959—89 саліст Марыінскага т-ра. Сярод партый: Дасіфей, Варлаам («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Грозны («Пскавіцянка» М.​Рымскага-Корсакава), Мефістофель («Фауст» Ш.​Гуно), Пётр I («Пётр I» А.​Пятрова), Бястужаў і Мікалай I («Дзекабрысты» Ю.​Шапорына), Андрэй Сакалоў («Лёс чалавека» І.​Дзяржынскага), Важак («Аптымістычная трагедыя» А.​Холмінава). Дзярж. прэмія Расіі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1976.

У.В.Мароз.

т. 10, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́НЧАНКА (Вячаслаў Аляксандравіч) (н. 21.6.1938, г. Краснаград, Украіна),

спявак (бас). Нар. арт. СССР (1980). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1965). З 1966 саліст Узбекскага т-ра оперы і балета, з 1985 — Маскоўскай філармоніі. Сярод партый: Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Канчак («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Філіп II («Дон Карлас» Дж.​Вердзі), Важак («Аптымістычная трагедыя» А.​Холмінава), Пётр I («Пётр I» А.​Пятрова). Першы выканаўца многіх вак. твораў узб. кампазітараў, у рэпертуары таксама ўкр. нар. песні, рамансы ўкр. кампазітараў. Дзярж. прэмія Узбекістана 1981.

т. 5, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАБРЖА́НСКАЯ (Любоў Іванаўна) (24.12.1908, Кіеў — 3.11.1980),

расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1965). Скончыла студыю пры Кіеўскім рус. драм. т-ры (1924), дзе працавала да 1934. У 1934—80 у Цэнтр. т-ры Сав. Арміі ў Маскве. Яе мастацтва вызначалася вострай характарнасцю, яркім тэмпераментам і вытанчанасцю. Сярод роляў: Негіна («Таленты і паклоннікі» А.​Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.​Вішнеўскага), Шура Азарава («Даўным даўно» М.​Гладкова), Васілуце («Каса марэ» І.​Друцэ), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.​Шэкспіра). З 1952 здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1951.

т. 5, с. 559

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́АНЕН (Аліса Георгіеўна) (17.10.1889, Масква — 20.8.1974),

расійская актрыса. Нар. арт. Расіі (1935). Жонка А.Я.Таірава. Скончыла школу Маскоўскага Маст. т-ра (вучаніца К.Станіслаўскага). З 1905 у трупе Таірава, з 1913 у маскоўскіх Свабодным, у 1914—49 Камерным т-рах. Атрымала вядомасць як трагедыйная актрыса. Сцэн. майстэрству ўласцівы інтэлектуальнасць, меладычная распрацоўка сцэн. мовы, пластычная выразнасць. Сярод роляў: Саламея («Саламея» О.​Уайльда), Федра («Федра» Ж.​Расіна), Адрыена Лекуўрор («Адрыена Лекуўрор» Э.​Скрыба), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.​Вішнеўскага), Эма Бавары («Мадам Бавары» паводле Г.​Флабера).

т. 8, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДРЭ́ЕЎ (Барыс Фёдаравіч) (9.2.1915, Саратаў — 25.4.1982),

рускі кінаакцёр. Нар. арт. СССР (1962). Скончыў Саратаўскі тэатр. тэхнікум (1937). Ствараў вобразы простых, знешне грубаватых хлопцаў, у якіх раскрываў душэўную шчодрасць, шырыню рус. нар. характару (Назар Дума ў «Трактарыстах», 1939; Бурмак у «Паданні аб зямлі Сібірскай», 1948); Саша Свінцоў у фільме «Два байцы», 1943). З 1950 выконваў пераважна псіхалагічна глыбокія драм. ролі: Сава Зарудны («Паэма пра мора», 1958), Глазуноў («Аповесць палымяных гадоў», 1961), Расамаха («Шлях да прычала», 1962), Важак («Аптымістычная трагедыя», 1963) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950.

Б.Ф.Андрэеў.

т. 1, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)