АПТЫМА́ТЫ

(ад лац. optimates знатныя),

ідэйна-палітычная плынь у Стараж. Рыме ў канцы 2—1 ст. да н. э. Абапіраючыся на сенат, аптыматы абаранялі інтарэсы арыстакратыі (набілітэту), выступалі за захаванне алігархічнай (арыстакратычнай) рэспублікі. Супрацьстаялі папулярам, якія адстойвалі інтарэсы плебеяў.

т. 1, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аптыма́ты

(лац. optimates)

палітычная групоўка ў Стараж. Рыме, якая адлюстроўвала інтарэсы нобіляў і супрацьстаяла папулярам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Аптыматы і папуляры 1/397, 399; 9/214; 10/115

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

аптыма́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аптыма́т аптыма́ты
Р. аптыма́та аптыма́таў
Д. аптыма́ту аптыма́там
В. аптыма́та аптыма́таў
Т. аптыма́там аптыма́тамі
М. аптыма́це аптыма́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Папуляры, гл. Аптыматы і папуляры

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)