Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
◎ Канто́плі ’апоркі, боты з парэзанымі халявамі’ (стол., Сакал.). Сапсаванае з пантофлі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
опо́ркимн.апо́ркі, -каў;
опо́рокед. апо́рак, -рка м., ато́пкі, -каў, ед. ато́пак, -пка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Панты́кі ’апоркі’ (ТС). З польск.patynka, patynek ’туфель’ < італ.patino ’тапкі’, параўн. франц.patte ’нага’, ням.Pfote або Patsche ’тс’ (Брукнер, 399). У бел. слове адбылася метатэза зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мэшты, мёшты ’плеценыя кручком лапці з тонкіх вяровачак’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), мэштачкі, мэштачкё ’тапачкі з нітак, вяровак, старога сукна для дзяцей, нябожчыкаў’, ’апоркі’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ.megzti ’вязаць, плесці’ (Цыхун, Лекс. балт., 52). Лаўчутэ (Балтизмы, 146) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана. Параўн. таксама зах.-укр.мешти ’татарскія туфлі, лёгкія чаравікі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ступкі ’старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (Бір. Дзярж.); ’лёгкі жаночы абутак’ (Сцяшк.); ’апоркі, старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (З нар. сл.), вы́ступці ’туфлі’ (Бес.). Рус.вы́ступки, вы́ступцы ’старыя боты з адрэзанымі халявамі, вялікія і нязграбныя боты для хадзьбы па гною; від жаночых чаравікаў на абцасах; пантофлі’, укр.ви́ступці ’туфлі’. Ад іменнай або дзеяслоўнай асновы выступ‑ (гл. ступаць) з суф. ‑к‑ (Вахрас, Наим. об., 76).