апле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак.

1. што. Пакрыць перапляценнем з чаго-н., абвіць чым-н. гнуткім.

А. гаршчок.

2. перан., каго-што. Хітрыкамі аблытаць, ашукаць і пад. (разм.).

|| незак. аплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апле́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апляту́ апляцё́м
2-я ас. апляце́ш аплецяце́
3-я ас. апляце́ апляту́ць
Прошлы час
м. аплё́ў аплялі́
ж. апляла́
н. апляло́
Загадны лад
2-я ас. апляці́ апляці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час аплё́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

апле́сці сов.

1. оплести́;

а. бу́тлю сало́май — оплести́ буты́ль соло́мой;

2. перен., прост. (обмануть) опу́тать, оплести́;

3. прост. шутл. (съесть) уплести́, уписа́ть; см. аплята́ць 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апле́сці, апляту, апляцеш, апляце; апляцём, аплецяце, аплятуць; пр. аплёў, апляла, апляло; заг. апляці; зак., што.

1. Абвіць чым‑н. гнуткім; пакрыць густым перапляценнем з чаго‑н. Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прызнаў да яе драўлянае вечка, засмаліў па краях жывіцай. Васілевіч. // Абвіць, акружыць сабой, утвараючы шчыльнае спляценне. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. Галавач.

2. перан. Разм. Аблытаць хітрыкамі, ашукаць. [Язэп:] — Апляла.. [Мальвіна] мяне, як павук муху. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апле́сці

1. umflchten* vt, umwckeln vt; umspnnen* vt;

2. (ашукаць) betrügen* vt; hnters Licht führen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аплята́ць гл. аплесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оплести́ сов.

1. апле́сці;

2. перен., разг. апле́сці; (обмануть) абдуры́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апле́цены оплетённый; см. апле́сці1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абпле́сці сов., см. апле́сці1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абпле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак., каго-што.

Тое, што і аплесці.

|| незак. абплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)