апладзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каму-чаму.

Пляскаць у далоні ў знак адабрэння, прывітання і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апладзі́раваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. апладзі́рую апладзі́руем
2-я ас. апладзі́руеш апладзі́руеце
3-я ас. апладзі́руе апладзі́руюць
Прошлы час
м. апладзі́раваў апладзі́равалі
ж. апладзі́равала
н. апладзі́равала
Загадны лад
2-я ас. апладзі́руй апладзі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час апладзі́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апладзі́раваць несов. аплоди́ровать, рукоплеска́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апладзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Пляскаць у далоні (у знак ухвалы або прывітання). Гледачы горача апладзіравалі артыстам, доўга не даючы ім пайсці са сцэны. Рамановіч.

[Ад фр. applaudir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апладзі́раваць applaudíeren vi, Béifall klátschen [spénden]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апладзі́раваць

(фр. applaudir)

пляскаць у далоні на знак прывітання або адабрэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апладзіраваць; пляскаць, пляскаць у далоні (разм.) □ біць у ладкі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аплоди́ровать несов. апладзі́раваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заапладзі́раваць, ‑рую, ‑ру еш, ‑руе; зак.

Пачаць апладзіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукоплеска́ть несов. пля́скаць у дало́ні, апладзі́раваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)