апера́нд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апера́нд апера́нды
Р. апера́нда апера́ндаў
Д. апера́нду апера́ндам
В. апера́нд апера́нды
Т. апера́ндам апера́ндамі
М. апера́ндзе апера́ндах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АПЕРА́НД (англ. operand) у вылічальнай тэхніцы, частка машыннай каманды, што вызначае аб’ект, над якім выконваецца аперацыя ў працэсе выканання зададзенай праграмы; аргумент аперацыі. Напр., аперандам арыфм. аперацый звычайна з’яўляюцца лікі: пры складанні — складнікі, пры множанні — сумножнікі.

т. 1, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апера́нд

(англ. operand)

велічыня, над якой адбываецца аперацыя пры рэалізацыі праграмы ў электронна-вылічальнай машыне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)