апачы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. апачы́на апачы́ны
Р. апачы́ны апачы́н
Д. апачы́не апачы́нам
В. апачы́ну апачы́ны
Т. апачы́най
апачы́наю
апачы́намі
М. апачы́не апачы́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Апа́чына ’прыстасаванне для кіравання плытом’ (Сцяшк.), пачы́н(а) ’вясло’ (Бяльк.). Ст.-бел., ст.-укр. опачина ’вясло’ (Сінаніма). Укр. опачина ’тс’, (о)пачина ’вязка галля, ламачча, лазы’. Ст.-польск. paczyna ’рулявое вясло’, чэш., славац. opačina ’вясло’, ст.-чэш. дыял. opačina ’руль’, ’доўгі брус у задняй частцы воза’, ’процівага’, паморск. pácəna ’руль’, макед. опачина ’зваротны бок’, серб.-харв. опа̀чина ’грубасць, жорсткасць, паскудства’, балг. опачина ’ўпартасць’, славен. opačina ’памылка’, балг. опашка хвост’, рус. дыял. опачина ’хара’. Паводле Міклашыча, Махэка, Брукнера, польскія, чэшскія, славацікія словы ўтвораны ад opak ’наадварот’, а першаснае значэнне іх ’руль’ (Брукнер, 380); лепш суаднесці гэтыя формы з дзеясловам тыпу ўкр. пачити ’паварачваць’. Значэнне ’вясло’ можа быць выведзена з ’руль, рулявое вясло’. Аднак на магчымасць сувязі з ст.-рус. опашь, балг. опашка ’хвост’ указвае фанетыка рус. сіб. опашня ’вялікае бакавое вясло на барках’; з чэшскім значэннем ’брус у возе’ параўн. рус. дыял. опашина ’бервяно паміж стойкамі ў штольні’. Укр. (о)пачина ’звязка’, згодна з Бялецкім-Насенкам, ад фашина, якое з ням. Faschine. Гл. фашына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачы́на1 ’вясло’ (бых., ветк., чэрык., Мат. Маг., Мат. Гом.). Да апачына (гл.).

Пачы́на2 (а магчыма, і пачын паводле ілюстратыўнага матэрыялу: Насек на лугу 30 пачынаў лазы) ’вязка лазы’ (добр., Мат. Гом.). Рус. почи‑н‑ок ’расчыстка лесу’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑n‑ ад асновы *kei‑, а не ад *ken‑, з якой народная этымалогія звязвае лексему починок (Аткупшчыкоў, Из истории, 141, 157 і 172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)