АПАФІ́ТЫ

[ад апа... + ...фіт(ы)],

абарыгенныя расліны, якія з прыродных лясных, лугавых, балотных і інш. згуртаванняў перайшлі на тэрыторыі, звязаныя з гасп. дзейнасцю чалавека (палі, падвор’і, месцы здабычы карысных выкапняў і інш.). У новых месцах апафітыпустазелле. На Беларусі да апафітаў належаць блюшчык плюшчападобны, крапіва двухдомная, купкоўка зборная, снітка звычайная, чальчак вербалісты і інш.

т. 1, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апафі́ты

(ад апа- + -фіты)

сінантропныя расліны, якія паходзяць з мясцовых прыродных раслінных згуртаванняў (лясных, лугавых, балотных і інш ).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)