апастэрыё́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. апастэрыё́рны апастэрыё́рная апастэрыё́рнае апастэрыё́рныя
Р. апастэрыё́рнага апастэрыё́рнай
апастэрыё́рнае
апастэрыё́рнага апастэрыё́рных
Д. апастэрыё́рнаму апастэрыё́рнай апастэрыё́рнаму апастэрыё́рным
В. апастэрыё́рны (неадуш.)
апастэрыё́рнага (адуш.)
апастэрыё́рную апастэрыё́рнае апастэрыё́рныя (неадуш.)
апастэрыё́рных (адуш.)
Т. апастэрыё́рным апастэрыё́рнай
апастэрыё́рнаю
апастэрыё́рным апастэрыё́рнымі
М. апастэрыё́рным апастэрыё́рнай апастэрыё́рным апастэрыё́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апастэрыёрны филос. апостерио́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апастэрыёрны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Заснаваны на вопыце; які вынікае з вопыту; проціл. апрыёрны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апастэрыёрны

(ад апастэрыёры)

заснаваны на вопыце, які вынікае з вопыту (проціл. апрыёрны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апастэрыёры, прысл. (кніжн.).

На падставе вопыту, вопытных дадзеных; проціл. апрыёры.

|| прым. апастэрыёрны, -ая, -ае; наз. апастэрыёрнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апостерио́рный апастэрыёрны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

a posteriori [ˌeɪpɒsˌteriˈɔ:raɪ] adj. лацін. апастэрыёрны, заснава́ны на во́пыце

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

апрыёрны, ‑ая, ‑ае.

Які папярэднічае вопыту, не залежыць ад яго; які не заснаваны на вопыце; проціл. апастэрыёрны. [Жураўскі:] — Але лабараторыя — тая ж практыка. Апрыёрныя вывады правяраюцца доследамі, вопытам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрыёрны

(ад апрыёры)

які не залежыць ад вопыту, не абапіраецца на вывучэнне фактаў, папярэднічае даследаванню (проціл. апастэрыёрны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАМАРДАШВІ́ЛІ Мераб Канстанцінавіч (15.9.1930, г. Горы, Грузія — 25.11.1990),

грузінскі і рас. філосаф. Д-р філас. н. (1970), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). У 1957—61, 1968—74 працаваў у час. «Вопросы философии», у 1961—66 у час. «Проблемы мира и социализма». З 1980 у Ін-це філасофіі АН Грузіі. У цэнтры яго філасофіі — ідэя свабоднай з’явы, або падзеі думкі, што можа адбывацца ў любой сферы чалавечай жыццядзейнасці, найперш у аспекце анталагічнай абароны трансцэндэнтальных асноў еўрап. культуры, выяўленых Р.Дэкартам і І.Кантам. Зыходзячы з апрыёрнасці ўмоў жыццёвага вопыту чалавека, падкрэсліваў немагчымасць адвольна і па жаданні назапашваць дадатковыя веды, паколькі жыццёвы час дыскрэтны. Сфармуляваў звязаны з самім фактам падзеі думкі апастэрыёрны падыход да аналізу падзеі ведаў або думкі. Паводле М., філосаф разважае не пра тое, што бачна, а пра тое, што бачна або пазнаецца ў той ступені, у якой маецца ўсведамленне бачнага або думка пра бачнае на ўзроўні рэфлексіі. Створаны фонд М., які выдае матэрыялы навук. чытанняў, прысвечаных М. («Конгеніяльнасць думкі», 1994; «Сустрэча з Дэкартам», 1996; «Зробленае і названае», 1998).

Тв.:

Классический и неклассический идеалы рациональности. Тбилиси, 1984;

Как я понимаю философию. 2 изд. М., 1992;

Картезианские размышления (январь 1981 г.). М., 1993;

Лекции о Прусте. М., 1995;

Стрела познания: Набросок естественноист. гносеологии. М., 1996;

Кантианские вариации. М., 1997;

Лекции по античной философии. М., 1997;

Эстетика Мышления. М., 1999;

Современная европейская философия, XX в. М., 1999.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 10, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)